wd wp Пошук:

Android

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Андроід.

Android — партатыўная (сеткавая) аперацыйная сістэма для камунікатараў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, наручных гадзіннікаў, нэтбукаў і смартбукаў, заснаваная на ядры Linux.[2] Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-дадаткі, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае дадаткі, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Першая версія АС Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Гісторыя

Набыццё Google

У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША.[4] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[5] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[6]. У той час пра распрацоўкі Android, Inc. было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў.[4] Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance

Асноўны артыкул: Open Handset Alliance 5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile.[7] Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.[7]

9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, Softbank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.[8][9]

Ліцэнзаванне

21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй ПЗ з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[10] пад ліцэнзіяй Apache License.[11]

Згодна з ліцэнзіяй Apache License вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць уласніцкія (несвабодныя) бібліятэкі і дастасаванні, не аддаючы іх супольнасці.

Апаратнае забеспячэнне

Асноўны артыкул: спіс прыладаў з Android Першым тэлефонам з Android у якасці аперацыйнае сістэмы стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года.[12]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 30 студзеня 2019.
  2. What is Android?(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 6 сакавіка 2010.
  3. OHA Members (англ.)
  4. 1 2 Google Buys Android for Its Mobile Arsenal, BusinessWeek (англ.)
  5. I, Robot: The Man Behind the Google Phone, The New York Times (англ.)
  6. Introducing the Google Phone, The Boston Globe (англ.)
  7. 1 2 Industry Leaders Announce Open Platform for Mobile Devices (прэс-рэліз) (англ.)
  8. More mobile phone makers back Google’s Android, Reuters (англ.)
  9. Google’s Android Gains More Powerful Followers, BusinessWeek (англ.)
  10. Google Open-Sources Android on Eve of G1 Launch, eWeek.com (англ.)
  11. Android is now available as open source, Android Open Source Project (англ.)
  12. T-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android // HTC (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Android
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Прылады на базе Android
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных