wd wp Пошук:

My Ocean

My Oceanбеларускі альтэрнатыўны рок-гурт з Мінска. Ад моманту заснавання ў 2005 годзе выпусціў 3 міні-альбома і 3 максі-сінгла. У 2009 годзе, сумесна з партугальскай групай Hills Have Eyes і японскай групай Last Reunion, музыкі прынял ўдзел у спліце «3-Way Split», які выйшаў на лэйбле «RockElite Records». Група паспяхова завяршыла 3 канцэртных тура, адыграўшы, у агульнай складанасці, больш за 100 канцэртаў у 13 краінах Еўропы. 6 чэрвеня 2013 года адбыўся рэліз поўнафарматнага студыйнага альбома «Первый».[1]

Гісторыя

Першы склад «My Ocean» быў утвораны ў лістападзе 2005 года ўдзельнікамі расфармаванай групы «Emocean» Аляксандрам Мухаморавым і Сашам Фунтам. Да іх далучыліся былы ўдарнік хэві-метал-гурта Стая Павел Ермачэнка і былы бас-гітарыст дэз-метал-гурта Serdce Уладзімір Гулінскі. Натхненыя творчасцю Glassjaw, The Mars Volta, Finch і The Fall of Troy, музыкі прыступілі да працы над уласным матэрыялам.

2 верасня 2006 года ў мінскім клубе «Акварыум» у рамках фестывалю «New Wave» калектыў прадстаўляе дэбютны студыйны запіс — міні-альбом «My Ocean EP». Нягледзячы на пастаянныя змены гітарыстаў і адсутнасць рэпетыцыйнай базы, за першы канцэртны сезон музыкі адыгрываюць каля 10 выступленняў у Мінску, адкрываючы канцэрты расійскіх груп Tracktor Bowling, Jane Air, Stigmata, Оригами і інш.

Восенню 2007 года на месцы пастаяннага гітарыста замацоўваецца Аляксандр Грыгор’еў. Абсталяваўшы ўласную студыю, група прыступае да запісу міні-альбома «Найти». У трэкліст EP увайшлі 2 арыгінальных трэка і 2 каверы на песні беларускіх гуртоў Петля Пристрастия і Devil Shoots Devil. Прэзентацыя дыска адбылася 9 снежня 2007 года ў мінскім клубе «Гудвін». Для прасоўвання рэлізу музыкі актыўна выкарыстоўваюць myspace, і дамагаюцца першых поспехаў, займаючы 2 пазіцыю ў беларускім сегменце сацыяльнай сеткі, саступаючы пяршанства групе Ляпіс Трубяцкі.

У пачатку 2008 года на стаўшае вольным месца бас-гітарыста прыходзіць Андрэй Мамаеў. Музыкі самастойна выпускаюць відэа на трэк «Найти» і актыўна выступаюць у розных гарадах Беларусі. 7 жніўня 2008 года «My Ocean» упершыню выязджаюць за межы Беларусі і адыгрываюць сэт на галоўнай сцэне фестывалю «Metal Heads Mission» на Украіне. Там жа група атрымлівае першую гастрольную прапанову ад невялікага польскага індзі-лэйбла «Caribu Records». Тур «Huerga Tour», які прайшоў у кастрычніку/лістападзе 2008 года складаўся з 13 дат у гарадах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы, а па заканчэнні тура група адкрыла мінскія выступы амерыканскай хардкор групы Walls of Jericho і нямецкай металкор групы Caliban.

У канцы 2008 года музыкі вярнуліся ў студыю і запісваюць матэрыял для будучага спліт-рэлізу «3-Way Split», які выйшаў 20 сакавіка 2009 на нямецкім рэкорд-лэйбле «RockElite Records». Праз месяц пасля рэлізу калектыў пакідае бас-гітарыст Андрэй Мамаеў, а яго месца займае Міхаіл Марынічаў. Група вядзе актыўную падрыхтоўку да другога еўрапейскага турнэ і выпускае міні-альбом «Хуерга EP», трэкліст якога ўключае матэрыял з «3-Way Split» і раней нявыдадзены трэк «Из детства». 18 верасня 2009 года ў Віцебску стартуе другі тур гурта «We Are Huerga Tour», які складаецца з 28 канцэртаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Рызе, Вільні, Варшаве, Гамбургу, Боне, Ульме, Ратэрдаме, Амстэрдаме, Ліле, Вене, Празе і іншых гарадах Еўропы.

Вясной 2010 года гурт запісвае 4 трэка для промарэліза «MITES&SPIDERS 7» і адпраўляецца ў новы тур «Mites&Spiders Tour».

У студзені 2011 года My Ocean прыступаюць да запісу новага студыйнага матэрыялу. 3 сакавіка ў мінскім клубе «Рэактар» група прадстаўляе сэт з 8 новых трэкаў і анансуе хуткі выхад сінгла.

1 красавіка 2011 года на YouTube канале калектыва выходзіць відэа на песню «Сон», а 14 мая адбыўся рэліз аднайменнага максі-сінгла, куды акрамя загалоўнай песні ўключаны два інструментальных дэма-трэка.

Летам 2011 года група з’яўляецца на сцэнах летніх фестываляў: «North-West Rock Festival» (Калінінград, Расія), «Alter Piknik Fest» (Польшча), «Fonofest» і «Zverafest*» (Латвія),* пасля ўдзелу ў якіх аб’яўляе аб бестэрміновым творчым адпачынку.

1 сакавіка 2013 года група аднаўляе творчую дзейнасць і выпускае музычнае відэа на новы альбомны сінгл — «#partyhard», рэліз якога адбыўся 29 сакавіка 2013 года.

30 красавіка 2013 года групы выпускае трэці альбомны сінгл «В петле». Разам з выпускам сінгла група анансуе хуткі выхад пласцінкі, публікуючы на сваім YouTube канале відэа-цізер будучага альбома.

6 чэрвеня 2013 года адбыўся рэліз студыйнага альбома «Первый».[1]

Дыскаграфія

Альбомы

Максі-сінглы

Міні-альбомы

Проморелизы

Відэаграфія

Склад

Бягучы склад

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. 1 2 3 My Oсean “Первый” (+аудио) / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі