«Martin S.»[1] — музычны гурт, заснаваны ў лістападзе 2011 года удзельнікамі гурта «Моцарт» (MoZart), які існаваў з 2003 года[2]. Пераможца 9-га адкрытага музычнага фестываля БДУ «Такие пряники» (2012)[3]. Прырыў 2012 года па версіі Тузін Гітоў (2 месца)[4]. Гурт выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» (2012) і «Першы» (2015).
Кампазіцыі:
Кампазіцыі:
У пачатку лістапада 2011 года былыя ўдзельнікі гурта «Моцарт», які існаваў з 2003 году, стварылі новы гурт «Martin S.» на чале са спеваком і аўтарам песняў Уладзімірам Боськам (нар. 24 верасня 1984 года, Маладзечна, Мінская вобласць, Беларуская ССР). Пры канцы лістапада 2011 года гурт упершыню падаў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне» 2012 года, які прайшоў у пачатку снежня 2011 года[5].
27 сакавіка 2012 года «Martin S.» выдаў першы сінгл «Мала месца», які запісалі на студыі Генадзя Сыракваша[6]. У жніўні 2012 года пачаўся запіс першага альбома на студыі «Кляновае дрэва». Большасць песняў альбома запісалі на студыі «Нервы са сталі», дзе яго звядзеннем займаўся Сяргей Кудзеліч[7]. 27 верасня 2012 года выйшла першая «Чырвоная» частка альбому з 3 песняў[8]. 15 кастрычніка выпусцілі другую, «Сінюю» частку альбому з 3 песняў[9]. 27 кастрычніка ў Брэсце гурт выступіў з 6 «чырвонымі» і «сінімі» песнямі на 3-м «Мужчынскім фэсце», які праводзіўся ў клубе Брэсцкага электрамеханічнага завода[10]. 6 лістапада музыкі выдалі трэцюю «Зялёную» частку альбому, што сталася апошняй і таксама складалася з 3 песняў[11]. 8 лістапада 2012 года гурт «Martin S.» выдаў першы альбом «Martin S.» з 12 трэкаў праз лэйбл «Вігма»[12].
29 лістапада 2012 года гурт «Martin S.» стаўся пераможцам 9-га Адкрытага музычнага фестывалю «Такие пряники», які ладзіўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам у мінскім клубе «Центр» [13]. 30 лістапада гурт атрымаў за перамогу рэпетыцыйны час на працу ў прафесійнай студыі музычнага прадпрыемства «Бум». На фэсце гурт прадстаўляў факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ[14]. 6 снежня гурт прадставіў дэбютны альбом «Martin S.» канцэртам у мінскім клубе «Рэпаблік»[15].
3 сакавіка 2013 года гурт выпусціў альбом рэміксаў на 10 песняў першага альбома, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі[16]: прагрэсіўны хаўс, брэйкбіт, клубны хаўс, транс, глітч, біг-біт, трэп, дабстэп, чылаўт, хаўс. Свае рэміксы прапанавалі дыджэі: Віталь «Ghost», Павел Верхні (Трансэт), Дзяніс Валько (Бэніс), Максім Кавалёў, Аляксей «Спэйсмэн», Тацяна Сілін «Stevia Pill», Антон Шчурок «NetMoRaLLi», Ілля Басько (Івэр), Альберт Сіпаў (А.э.р.о.) і Станіслаў Жванік (Лорадо). Улетку 2013 года гурт «Martin S.» выступіў з канцэртамі ў абласных цэнтрах Беларусі, у Расіі (Масква) і Літве (Вільнюс)[17]. 7 кастрычніка 2013 года гурт «Martin S.» выдаў сінгл «Хуткія», які за 3 месяцы запісалі са спявачкай Ксеніяй Жук («Соніка»). Агулам у запісе ўдзельнічалі 17 чалавек з 4 музычных гуртоў. 17 кастрычніка песню «Хуткія» прадставілі ў мінскім клубе «Графіці»[18].
12 лютага 2014 года выйшаў міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» з 3 песняў, якія запісалі на студыі «Форз» (fOrZ; гукарэжысэр Зміцер Гладко). 3 сакавіка гурт прадставіў міні-альбом на канцэрце ў сталічным клубе «Піраты»[19]. 1 красавіка 2014 года «Martin S.» выдаў сінгл «Пампея»[20]. 25 мая 2014 года гурт выпусціў відэакліп на песню «Пампея», здымкі якога правялі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[21]. 25 чэрвеня 2014 года гурт упершыню выступіў на 14-м фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» “Маладзечна, фестываль)”)[22]. У ліпені 2014 года гурт «Martin S.» упершыню выступіў на 23-м міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». 28 лістапада 2014 года гурт выдаў сінгл «Як ёсць», які запісалі за кошт добраахвотных ахвяраванняў[23].
Пры канцы студзеня 2015 года ў гурце засталіся 2 першапачатковыя ўдзельнікі — Уладзімір Боська і Ілля Басько, і дадаліся 4 новыя: скрыпач Яўген Шэлепень, бас-гітарыстка Маргарыта Мядзвецкая, гітарыст Андрэй Марчанка і ударнік Гера Ступакоў[24]. 1 чэрвеня 2015 года гурт абвясціў аб тым, што сабраў $3000 на запіс новага альбома за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў[25]. 5 чэрвеня 2015 года гурт «Martin S.» выдаў сінгл «Ушчэнт»[26]. 5 кастрычніка 2015 года выйшаў другі альбом «Першы» з 9 песняў. 28 кастрычніка прайшла канцэртная прэзентацыя альбома ў мінскім клубе «Рэпаблік»[27].