wd wp Пошук:

Kerbal Space Program

Kerbal Space Program («Кербінская касмічная праграма»), ці скарочана KSP — камп’ютарная гульня у жанры касмічнага сімулятара для Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, PlayStation 4 і Xbox One, якая была выпушчана 25 красавіка 2015. Распаўсюджваецца з дапамогай лічбавай дыстрыбуцыі у афіцыйнай краме KSP Store[1], а з 20 сакавіка 2013 года даступна ў Steam. Скарочаная магчымасцямі версія 0.18.3 застаецца ў вольным доступе ў якасці дэмаверсіі. KSP мае падтрымку мадыфікацый, большасць з якіх змешчаны на афіцыйным вэб-сайце модынгу: SpacePort Архівавана 6 снежня 2012..

Геймплэй

Kerbal Space Program — гэта шматжанравая гульня, у якой гулец стварае сваю касмічную праграму. Гульцу патрэбна стварыць і пабудаваць касмічны карабель ці ракету, здольную даставіць экіпаж спачатку ў космас і на іншыя планеты. У распараджэнні маюцца шматлікія часткі і камплектуючыя, якія можна выкарыстоўваць для зборкі карабля. Кожная частка мае сваю функцыю і ўплывае на магчымасці карабля ў палёце. Таксама прысутнічае ангар для гарызантальнай зборкі звычайных караблёў і арбітальных самалётаў.

Караблі кіруюцца «кербанаўтамі», жыхарамі планеты Кербін[2]. Асноўнымі навігацыйным прыборам у гульні з’яўляецца «навігацыйны шар»(англ.: Navball), аналаг авіягарызонта з адлюстраваннем вектару і антывектару хуткасці, вектару на мэту, хуткасці і курсу (хуткасць карабля паказваецца адносна паверхні, цэнтру нябеснага цела альбо абранай мэты), альтыметр, паказальнік вертыкальнай хуткасці з лагарыфмічнай шкалой. Таксама ў кабіне прысутнічае ўказальнік радарнай вышыні.

У версіі 0.22 быў даданы рэжым кампаніі (Career Mode). Падчас гульні патрэбна зарабляць «ачкі навукі» (Science) з дапамогай розных навуковыя эксперыментаў і даследаванняў біёмаў. Ачкі навукі дазваляюць гульцу адкрываць новыя дэталі і прыборы, развіваючы «дрэва тэхналогій» (Tech Tree).

Зорная сістэма

Кербальская сістэма — адзіная даступная ў гульні зорная сістэма, цэнтральным аб’ектам якой з’яўляецца зорка Кербал у планетнай сістэме, у якой існуюць 5 планет, 9 спадарожнікаў планет і 2 карлікавыя планеты. Толькі Кербін і Лейт маюць атмасферу з кіслародам, і толькі на Кербіне існуе жыццё. У параўнанні з Сонечнай сістэмай, Кербальская сістэма вельмі малая.

Спіс аб’ектаў сістэмы Кэрбол:

Гісторыя дадання аб’ектаў:

Мадыфікацыі

Гульня падтрымлівае вялікія магчымасці для модынгу. У выніку гульня прыцягнула значную модынг-суполку, на сённяшні дзень выпушчаны сотні мадыфікацый. Гэтыя змены дадаюць у гульню новую функцыянальнасць, якая дазваляе канструяваць такія аб’екты, як наземныя транспартныя сродкі і самалёты, значна прасцей, чым у асноўнай гульні.

Пачынаючы з версіі 0.14 гульня падтрымлівае вялікі Plugin API, дазваляючы модмэйкерам ствараць часткі, якія загружаюць дадатковы код падчас выканання. Гэты код пашырае магчымасці асноўнай гульні, дазваляючы дадаваць новую функцыянальнасць ці пашыраць ужо існуючую (напрыклад, модулі аўтапілоту ці тэлеметрыя). Плагіны напісаны на C#, як і асноўная гульня.

Неадпаведнасці

У той час як ньютанаўская фізика змадэлявана ў цэлым рэалістычна, рухавічок не дазваляе ўлічваць гравітацыю некалькіх нябесных целаў, а замест гэтага ў пэўным пункце «пераключаецца» на цела з большым гравітацыйным уплывам. Гэта не дазваляе мадэляваць пункты Лагранжа і іншыя сітуацыі, звязаныя з гравітацыйным прыцягненнем некалькіх аб’ектаў. Распрацоўшчыкі пайшлі на гэты кампраміс дзеля павышэння стабільнасці і хуткасці мадэлявання.

Прыцягненне цел з іх памерамі нашмат больш, чым магло б быць у рэальным жыцці, з прычыны велізарнай шчыльнасці іх рэчыва (~56 тонн/м³ у Кэрбіна).

У гульні значна спрошчана аэрадынамічная мадэль, якая не ўлічвае мноства фактараў, такіх як: арыентацыя часткі (толькі для крылаў, у іх іншая аэрадынамічная мадэль, пра іх ніжэй), змяшчэнне яе за іншай часткай (калі адна частка знаходзіцца за іншай, то іх супраціўленне складваецца), крылы ствараюць пад’ёмную сілу незалежна ад арыентацыі (калі крыло паставіць вертыкальна, самалёт усё роўна будзе падымацца), адсутнасць эфектаў экрану/звальвання/штопару і г. д. У выніку атмасферная мадэль непоўная і месцамі нават вар’яцкая, напрыклад, карабель можа лёгка страціць кіраванне пры зваходзе ў шчыльныя слаі атмасферы, пры тым што ў трапасферным палёце ён стабільны, таксама істотная пад’ёмная сіла з’яўляецца толькі ў шчыльных слаях атмасферы, у выніку чаго істотна змяніць курс карабля з дапамогай атмасферы і застацца на арбіце ці прытармазіць, «блінчыкамі» адскокваючы ад атмасферы, рэгуляваць сілу тармажэння вуглом атакі і г. д. не атрымліваецца.

Мадэляванне фізікі ажыццяўляецца злучальным праграмным рухавіком PhysX, які выкарыстоўваецца ў якасці часткі Unity 3D. Унікальная асаблівасць гульні палягае ў тым, што фізічны рухавік павінны правільна апрацоўваць адлегласці ў дыяпазоне не менш 13 парадкаў велічыні і хуткасці парадку некалькіх кіламетраў за секунду, для чаго спатрэбілася некалькі абыходных шляхоў, каб пазбегнуць праблем з вылічальнай устойлівасцю. Некаторыя памылкі такога роду да гэтай пары не вырашаны цалкам.

Запланаваныя магчымасці

Паводле звестак з сайта гульні, некаторыя функцыі плануюцца ў KSP у будучыні[3]. Асноўныя запланаваныя новаўвядзенні:

Магчымасці, якія ніколі не з’явяцца ў гульні:

Зноскі

  1. KSP Store — Kerbal Space Program(англ.) . Squad. Праверана 6 ліпеня 2013.
  2. KSP 0.16 — One Small Step for Kerbalkind…(англ.)  (недаступная спасылка). Kerbal Space Program Blog. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 7 ліпеня 2013.
  3. Planned features - Kerbal Space Program Wiki (нявызн.) (недаступная спасылка). Kerbalspaceprogram.com (6 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гульні для PlayStation 4
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няслушным выкарыстаннем шаблона rq
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Касмічныя сімулятары
Катэгорыя·Гульні для Xbox One
Катэгорыя·Артыкулы без ілюстрацый
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гульні для Linux
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні з трохмернай графікай
Катэгорыя·Гульні для Mac OS
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2015 года