wd wp Пошук:

Спадарожнікі планет

Параўнальныя памеры некаторых спадарожнікаў і Землі. Уверсе — назвы планет, вакол якіх паказаныя спадарожнікі абарачаюцца.

Спадарожнікі планет (у дужках азначаны год адкрыцця; спісы адсартаваны па даце адкрыцця).

Меркурый

Спадарожнікаў у Меркурыя, па сучасных даных, няма.

Венера

Асноўны артыкул: Спадарожнікі Венеры У мінулым мелі месца шматлікія заявы пра назіранне спадарожнікаў Венеры, але па сучасных даных, натуральных спадарожнікаў у Венеры няма, а астэроід 2002 VE68 з’яўляецца толькі квазіспадарожнікам.

Зямля

У Землі усяго адзін «паўнавартасны» спадарожнік — Месяц, але цэлыя 4 квазіспадарожнікі: (3753) Круітні, 2003 YN107 і (164207) 2004 GU9,[1] а таксама 2010 SO16.[2]

Марс

У Марса вядома ўсяго два спадарожніка:

Юпітэр

Асноўны артыкул: Спадарожнікі Юпітэра У Юпітэра вядома 63 спадарожніка, у тым ліку, адкрытыя да палёту «Вояджэраў»:

Чатыры найбуйнейшых спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — завуцца Галілеевымі спадарожнікамі.

Таксама ў Юпітэра маецца сістэма кольцаў (1979).

Сатурн

Асноўны артыкул: Спадарожнікі Сатурна У Сатурна вядома 62 спадарожніка, у тым ліку, адкрытыя да палёту «Вояджэраў»:

Таксама Сатурн мае магутную сістэму кольцаў, адкрытую Галілеем у 1609 годзе.

Уран

Ва Урана вядома 27 спадарожнікаў:

Таксама ва Урана маецца сістэма кольцаў (1977).

Нептун

У Нептуна вядома 13 спадарожнікаў:

Таксама ў Нептуна маецца сістэма кольцаў (1989).

Карлікавыя планеты

Плутон

У Плутона вядома тры спадарожніка:

Існуе меркаванне, што, паколькі барыцэнтр сістэмы Плутон—Харон знаходзіцца па-за паверхняй Плутона, Харон з’яўляецца не спадарожнікам Плутона, а кампанентам падвойнай планетнай сістэмы.

Эрыда

У Эрыды вядомы ўсяго адзін спадарожнік:

Хаумеа

У Хаумеа вядомыя два спадарожніка:

Малыя планеты

Пра спадарожнікі малых планет (астэроідаў) гл. артыкул Спадарожнік астэроіда.

Гл. таксама

Зноскі

  1. M. Connors et al (2002). “Discovery of an asteroid and quasi-satellite in an Earth-like horseshoe orbit”. Meteoritics & Planetary Science 37: 1435. http://adsabs.harvard.edu/cgi-bin/nph-bib_query?bibcode=2002M%26PS...37.1435C&db_key=AST&data_type=HTML&format=&high=444b66a47d23464.
  2. ІТАР-ТАСС : У Зямлі выяўлены астэроід-спадарожнік дыяметрам у 400 км

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Спадарожнікі планет Сонечнай сістэмы