wd wp Пошук:

Зорная сістэма

Сірыус A і Сірыус B, фота атрымана тэлескопам «Хабл»

Зо́рная сістэ́ма — сукупнасць нябесных цел, з якіх хоць адно з’яўляецца зоркай, такая, што рух нябесных целаў у такой сукупнасці адбываецца ў пэўнай абмежаванай прасторы, прадвызначанай гравітацыйнымі патэнцыяламі складнікаў, а поўная (патэнцыяльная і кінетычная) энергія ў такой сукупнасці адмоўная[1].

Планеты і іншыя не-зоркавыя аб’екты, якія абарачаюцца вакол зоркі, складаюць планетную сістэму гэтай зоркі[2].

У шырокім сэнсе зорнымі сістэмамі з’яўляюцца вялікія колькасці зорак, з’яднаныя ў зорныя скопішчы і галактыкі.

Прыклады зорных сістэм: Сонечная сістэма, сістэма Глізэ 581, падвойныя зоркі.

Зноскі

  1. Ліпуноў, С.7—32.
  2. Астраномія, С.78,79.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зорная астраномія
Катэгорыя·Сістэмы
Катэгорыя·Зорныя сістэмы