wd wp Пошук:

Карлікавая планета

Ка́рлікавая планета — нябеснае цела ў Сонечнай сістэме, якое адпавядае наступным чатыром умовам[1][2]:

Гэты тэрмін быў прыняты МАС 24 жніўня 2006 года ў рамках больш дэталёвай класіфікацыі цел, якія абарачаюцца вакол Сонца, на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як планеты, а недастаткова вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі, — малымі целамі Сонечнай сістэмы. Зыходзячы з азначэння, катэгорыя карлікавых планет з’яўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі планет. Таксама тэрмін карлікавая планета не адносіцца да іншых планетных сістэм[3].

Спіс карлікавых планет

МАС афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі класіфікацыю карлікавых планет[4]. Тэрмін «карлікавая планета» варта адрозніваць ад паняцця «малая планета», якім называюць таксама і астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая планета» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.

Карлікавыя планеты
Назва ЦэрэраПлутонЭрыс
(«2003 UB313», «Ксена»/«Зена», «Ліла»)
Нумар па MPC 1134340136199
Раён Сонечнай сістэмы Пояс астэроідаўПояс КойпераПояс Койпера — рассеяныя аб’екты
Дыяметр 975×909 км2306±20 км2400±100 км
Маса ў кг
адносна Зямлі
9,5 × 1020 кг
0,00016
1,305 × 1022 кг
0,0022
~1,67 × 1022 кг[5]
0,0028
Сярэдні экватарыяльны радыус*
у км
0,0738
471
0,180
1148,07
0,19
~1200
Аб’ём*
0,00042
0,005
0,007
Шчыльнасцьт/м³) 2,082,02,1
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (у м/с²) 0,270,60~0,68
Першая касмічная скорасцькм/с) 0,511,2
Перыяд абарачэння (сутак)
Сідэрычных сутках)
0,3781−6,38718
(retrograde)
Радыус арбіты* (а. а.)
semi-major axis
у км
2,5—2,9
2,766
413 715 000
29,66—49,30
39,48168677
5 906 376 200
37,77—97,56
67,6681
10 210 000 000
Арбітальны перыяд*(гадоў)
Сідэрычных гадах)
4,599248,09557
Сярэдняя арбітальная скорасць
(у км/с)
17,8824,6663,437
Эксцэнтрысітэт арбіты 0,0800,248807660,44177
Нахіл арбіты 10,587°17,14175°44,187°
Нахіл плоскасці экватара да плоскасці арбіты 119,61°
Сярэдняя тэмпература паверхні (у К) 1674030
Колькасць натуральных спадарожнікаў 021
Дата адкрыцця 1 студзеня 180118 лютага 193021 кастрычніка 2003

* Значэнне ў параўнанні з Зямлёй.

Іншыя кандыдаты

Дадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя планеты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыяметр большы ці найбольш імаверна большы за 750 км:

Імаверныя прэтэндэнты на статус карлікавай планеты:
НазваКатэгорыяДыяметрМаса
Орк Плуціна840—1880 км6,2—7,0 × 1020 кг
Седна Аб'ект рассеянага дыска1180—1800 км1,7—6,1 × 1021 кг
Квавар К'юбівана989—1346? км1,0—2,6 × 1021 кг
2002 TC302 Аб'ект рассеянага дыска~1200 кмневядомая
Варуна К'юбівана~936 км~5,9 × 1020 кг
2002 UX25 К'юбівана~910 км~7,9 × 1020 кг
2002 TX300 К'юбівана<900 кмневядомая
Іксіён К'юбівана<822 кмневядомая

Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плутона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэння па размежаванні планет са спадарожнікам ад падвойных карлікавых планетных сістэм. Праект рэзалюцыі (5)[3], апублікаваны МАС, указвае, што Харон павінен разглядацца як планета, таму што:

  1. Харон сам па сабе адпавядае крытэрыям па памерах і форме для статусу планеты (у тэрмінах апошняй рэзалюцыі — для статусу карлікавай планеты).
  2. Харон, па прычыне яго вялікай масы ў параўнанні з Плутонам, абарачаецца з Плутонам вакол агульнага цэнтра мас, размешчанага ў космасе паміж Плутонам і Харонам, а не вакол кропкі ўнутры Плутона.

Гэтага азначэння, аднак, няма ў канчатковым рашэнні МАС. Невядома таксама, ці з’явіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэнне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая планета.

Другі, трэці і чацвёрты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Веста, Палада і Гігея) павінны будуць класіфікавацца як карлікавыя планеты, калі акажацца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана[6].

Памер і маса карлікавых планет

Ніжняя і верхняя граніцы памеру і масы карлікавых планет не ўказаныя ў рашэнні МАС. Няма строгіх абмежаванняў на верхнія граніцы, і аб’ект большы ці масіўнейшы чым Меркурый з неачышчанымі абласцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая планета.

Ніжняя граніца вызначаецца паняццем гідрастатычна раўнаважнай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы, невядомыя, і эмпірычныя назіранні наводзяць на думку, што могуць моцна адрознівацца ў залежнасці ад саставу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэння МАС, якое вызначае гідрастатычна раўнаважную форму, прымяняецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыяметрам больш 800 км»[3], аднак гэта не ўвайшло ў канчатковае рашэнне 5A, якое было ўхвалена.

Па меркаванні некаторых астраномаў, новае паняцце азначае з’яўленне яшчэ 45 новых карлікавых планет[7][8].

Зноскі

  1. Паводле азначэння Міжнароднага астранамічнага саюза (МАС), афіцыйнай навуковай арганізацыі па астранамічных найменнях і класіфікацыі.
  2. IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes Архівавана 25 кастрычніка 2007..
  3. 1 2 3 Draft Resolution 5 for GA-XXVI: Definition of a Planet(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 20 сакавіка 2011.
  4. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2007. Праверана 20 сакавіка 2011.
  5. Brown, M. E. et al. 2006. Satellites of the Largest Kuiper Belt Objects. Astrophysical Journal, 639:L43—L46 More accurate work based on Dysnomia’s orbit in preparation.
  6. Three new planets may join solar system(нявызн.). New Scientist. Праверана 16 жніўня 2006.
  7. Nine Planets Become 12 with Controversial New Definition(нявызн.). Space.com. Праверана 16 жніўня 2006.
  8. Michael E. Brown. What makes a planet?(нявызн.). Праверана 16 жніўня 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Планеты
Катэгорыя·Астранамічныя аб’екты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Карлікавыя планеты