wd wp Пошук:

Fiat 124

Fiat 124Fiat 124Fiat 124 на ВікісховішчыFiat 124 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Fiat
Выпуск: 19661974
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: Fiat 125, SEAT 124, SEAT 1430, ВАЗ-2101, ВАЗ-2102, ВАЗ-2103, ВАЗ-2106, ВАЗ-2105, ВАЗ-2107, ВАЗ-2104, Murat 124, Tofaş Serçe, Premier 118NE, Premier Viceroy

Fiat 124легкавы аўтамабіль сярэдняга класа кампаніі Fiat. Выпускаўся з 1966 па 1974 год. «Еўрапейскі аўтамабіль года1967»[1].

Агляд

Выгляд ззаду

Аўтарам тэхнічнага праекта рухавіка быў Аўрэліа Лампрэдзі, а Дантэ Джакоза выступаў як кіраўнік тэхнічнага праекта. Аўтар распрацоўкі аўтамабіля (уключаючы дызайн) — Адольфа Мэссоры[2].

Інтэр'ер

Fiat 124 меў кансерватыўную канструкцыю з класічнай кампаноўкай: рухавік размешчаны спераду, а вядучымі з’яўляюцца заднія колы. Прывад перадаецца праз чатырохступеньчатую каробку перадач. Спачатку канструкцыя задняй падвескі была ўзятая ад мадэлі 1400 1950 года[3] — дзве падоўжныя штангі, адна папярочная і жорсткая бэлька моста. Праз два гады яе замянілі на больш складаную з чатырма падоўжнымі рычагамі і цягай Панара[3]. Тармазная сістэма з дыскавымі тормазамі на ўсіх чатырох колах (упершыню ў сваім класе).

Пад капотам падоўжна ўсталяваны чатырохцыліндравы рухавік аб’ёмам 1197 см³ з ніжнім размяшчэннем размеркавальнага вала, 60 к.с. Ступень сціску 8,8:1 дапускае выкарыстанне паліва з нізкім актанавым лікам. Максімальны крутоўны момант складае 94 Нм пры 3200 аб / хв. На мадыфікацыі Special і Special T усталёўвалі рухавікі аб’ёмам 1438 см³ і 1592 см³.

Мадыфікацыя Аб’ём: Магутнасць: Гады выпуску:
1200 1197 см³ 60 PS (44 кВт; 59 к.с.)
66 PS (49 кВт; 65 к.с.)
1966-1974
1400 Special 1438 см³ 70 PS (51 кВт; 69 к.с.)
75 PS (55 кВт; 74 к.с.)
1968-1974
1400 Special T 1438 см³ 80 PS (59 кВт; 79 к.с.) 1968-1972
1600 Special T 1592 см³ 95 PS (70 кВт; 94 к.с.) 1973-1974

Гісторыя

Макет Fiat 124 на выставе ў Амстэрдаме (1967)

Распрацоўка мадэлі Fiat 124 вялася з другой чвэрці шасцідзесятых гадоў. Спраектаваны пад кіраўніцтвам Дантэ Джакозы(італ.) бел.[4]. У 1966 годзе аўтамабіль быў паказаны на Парыжскім аўтасалоне. У наступным годзе лінейка папоўнілася ўніверсалам — Fiat 124 Familiare. У 1967 годзе аўтамабілю быў прысуджаны тытул «Еўрапейскі аўтамабіль года»[1].

У маі 1966 быў падпісаны дагавор, згодна з якім італьянцы аказваюць дапамогу СССР у будаўніцтве новага аўтазавода ў Тальяці і перадаюць дакументацыю на Fiat 124, які павінен на гэтым заводзе выпускацца. Пры адаптацыі машыны да расійскіх умоў былі выяўлены слабыя месцы канструкцыі, і шэраг паляпшэнняў італьянцы прыстасавалі таксама і да свайго варыянту аўтамабіля, у прыватнасці, больш сучасную заднюю падвеску. Дапрацаваны Fiat 124 дэбютаваў у 1968-м годзе.

Fiat 124 Special Акрамя базавай мадэлі, прапаноўвалася мадыфікацыя Special з маторам аб’ёмам 1438 см³ і магутнасцю 70 к.с. (150 км / г). Знешне «спецыяльная» версія пазнавалася па здвоеных фарах і ручках дзвярэй пад ніжні ўхоп.

Улетку 1970 года тры экіпажы на Fiat 124 Special здзейснілі падарожжа «Raid dei Due Capi» Кейп-Пойнт[en] (ПАР) — Нордкап (Нарвегія), якое было арганізавана Fiat сумесна з італьянскім аўтамабільным часопісам Quattroruote(англ.) бел.. Машыны мелі мадыфікаваную падвеску, былі абсталяваныя паветраным фільтрам з алейнай ваннай, абаронай дна картэра, парай дадатковых фар і дугамі бяспекі ў салоне. Аўтамабілі за 50 дзён пераадолелі 40 тысяч кіламетраў па маршруце ПАР — Батсвана — Радэзія — Замбія — Танзанія — Кенія — Эфіопія — авіяпералёт — Іран — Турцыя — Грэцыя — Югаславія — Італія — Аўстрыя — Германія — Данія — Швецыя — Фінляндыя — Нарвегія[5].

Fiat 124 Special T 1600 У лістападзе 1970 года на аўтасалоне ў Турыне Fiat прадставіў абноўлены «124»-ы. Мадэрнізаванаму Special цалкам перарабілі насавую частку, акружыўшы фары квадратнымі «акулярамі». Special таксама атрымаў перапрацаваную радыятарную рашотку чорнага колеру, якую перасякала гарызантальная светлая планка з новай эмлемай з чатырох сініх ромбаў. Паказальнікі павароту былі перанесены на вугал крыла збоку ад фар. Заднія ліхтары таксама былі новымі, гарызантальнай і прастакутнай формы, задняя панэль была акружана храміраваным молдынгам. Больш буйныя храміраваныя бамперы атрымалі падоўжную гумавую паласу. Разам з абнаўленнем таксама дэбютавала новая мадыфікацыя — Fiat 124 Special T. Літара «T» у назве была скарачэннем ад англ.: Twin-cam, пазначаючы такім чынам, што на машыне ўсталяваны рухавік з двайным размеркавальным валам. Матор аб’ёмам 1,4 л выдаваў магутнасць 80 к.с. і дазваляў дасягаць максімальнай хуткасці 160 км/г[6].

Fiat 124 (1972—1974)

Чарговае абнаўленне адбылося ў 1972 годзе. Зноў памянялі радыятарную рашотку. Траўмабяспечныя дзвярныя ручкі такія як на Speciale цяпер атрымалі ўсе без выключэння мадыфікацыі. Магутнасць матораў аб’ёмам 1,2 і 1,43 літра павялічылася на 5 к.с. Speciale T цяпер абсталёўваўся цалкам новым двухвальным рухавіком.

Зборка седанаў і ўніверсалаў Fiat 124 у Італіі працягвалася яшчэ два гады. Колькасць сабраных асобнікаў перавысіла паўтара мільёна. На змену прыйшоў Fiat 131 Mirafiori.

Вытворчасць па-за межамі Італіі

Вытворчасць мадэлі доўгі час працягвалася за межамі Італіі — па ліцэнзіі аўтамабіль выпускалі ў Іспаніі (SEAT 124), Паўднёвай Карэі, Індыі (Premier 118NE), Турцыі (TOFAŞ Murat 124) і СССР (ВАЗ-2101). Акрамя таго, зборка мадэлі з італьянскіх камплектаў дэталяў ажыццяўлялася ў Балгарыі і Югаславіі. Па ўсім свеце было пабудавана звыш 15 мільёнаў ліцэнзійных копій і вытворных мадэляў.

Fiat 124, яго ліцэнзійныя варыянты і нашчадкі
Вытворца 1960-я 1970-я 1980-я 1990-я 2000-я 2010-я
6789 0123456789 0123456789 0123456789 0123456789 012345
FIAT Сцяг Італіі Fiat 124 / Fiat 124 Special
Fiat 124 Familiare
NSU-Fiat Сцяг Германіі Fiat 124
Pirin-Fiat Сцяг Балгарыі (1971-1991) Fiat 124
SEAT Сцяг Іспаніі Seat 124
Seat 1430
Asia Motors Сцяг Паўднёвай Карэі Asia-Fiat 124
Tofaş Сцяг Турцыі Murat 124
Premier Сцяг Індыі Premier 118 NE
Premier 137D
ВАЗ Сцяг СССР / Сцяг Расіі ВАЗ-2101 / 21011 / 21013
ВАЗ-2102
ВАЗ-2103
ВАЗ-2106
ВАЗ-2105
ВАЗ-2107
ВАЗ-2104

Балгарыя

У канцы 1966 года Fiat падпісаў з Балканкар пагадненне аб зборцы аўтамабіляў Fiat 850 і Fiat 124 на заводзе ў Ловечы. Аўтамабілі мясцовай зборкі прадаваліся пад маркай Пірын-Фіат(руск.) бел.. Дамова была заключана тэрмінам на 5 год і па заканчэнні ў 1971 годзе далей не працягвалася[7]. Усяго было сабрана 274 седаны і 35 універсалаў Fiat 124[8].

Іспанія

Асноўныя артыкулы: SEAT 124 і SEAT 1430 Іспанскі вытворца SEAT займаўся ліцэнзійным выпускам аўтамабіляў Fiat з 1953 года. У 1968 годзе на аўтасалоне ў Барселоне быў прадстаўлены SEAT 124. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводзе ў Зона Франка(англ.) бел. (Барселона). У 1969 годзе пачалася вытворчасць універсалаў Familiar. Паступова ў мадэльны шэраг дадаліся розныя мадыфікацыі: D, D Lujo, D Especial, LS, DLS. Таксама выпускаліся купэ Sport1970 па 1975 год).

У 1969 годзе з’явіўся SEAT 1430. Гэтая мадэль была заснавана на версіі Special, а пярэдняй часткай з квадратнымі фарамі была падобна на Fiat 125. Пад капотам быў 1,4-літровы (1438 см³) рухавік абсталяваны карбюратарам Weber 32 DHS. Магутнасць — 70 к.с. пры 5400 аб/хв, круцільны момант — 105 Н·м пры 3400 аб/хв. Седан важыў 910 кілаграмаў і мог паскарацца да 155 км/г. У 1973 годзе быў прадстаўлены SEAT 1430 Especial 1600. Гэтая мадэль атрымала новы рухавік з двума размеркавальнымі валамі аб’ёмам 1592 см³ і магутнасцю 95 к.с., а ў 1974 годзе SEAT 1430 Especial 1800, рухавік якога быў аб’ёмам 1756 см³ і развіваў магутнасць 118 к.с.[9][10]

У 1975 годзе быў праведзены рэстайлінг SEAT 124. Аўтарам новага аблічча быў Джарджэта Джуджара. Разам з абнаўленнем, мадэлі 124 і 1430 аб’ядналі ў адно сямейства. У 1976 годзе вытворчасць аўтамабіля была перанесена з Зона Франка на завод Landaben. Праз гэта Seat 124 D узору 1975 года паводле месца паходжання атрымаў мянушку «Памплона»[11].

Выпуск працягваўся да 1980 года. Усяго было выраблена 640 407 адзінак Seat 124[12]. У 19852001 гадах на базе Seat 124 D індыйская кампанія Premier Automobiles(англ.) бел. выпускала аўтамабілі Premier 118NE і Premier Viceroy.mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em}Перайсці да раздзела «Індыя».

Паўднёвая Карэя

Кампанія Asia Motors(англ.) бел. (Паўднёвая Карэя) была заснавана ў 1965 годзе і першапачаткова займалася вытворчасцю камерцыйных аўтамабіляў. У студзені 1970 года прадпрыемства пачало выпуск Fiat 124. Меркавалася, што яго запусцяць раней, але фінансавыя цяжкасці, з якімі сутыкнулася кампанія на працягу года пасля яе заснавання, затрымалі старт вытворчасці. У першы год «Азія Мотарс» вырабіла 1737 аўтамабіляў Fiat, лакалізацыя складала 30 адсоткаў. Вырабляліся толькі седаны. Спачатку аўтамабілі не адрозніваліся ад італьянскага арыгінала, але ўжо з 1971 года карэйскія Фіаты атрымалі новую рашотку радыятара і падвойныя фары. Вытворчасць была завершана ў красавіку 1973 года, калі скончыўся кантракт Asia Motors з італьянскім канцэрнам. Было выраблена 6775 машын[13][14][15].

СССР

Падпісанне пагаднення паміж Fiat і Савецкім урадам. Турын, 1966 год

Асноўны артыкул: ВАЗ-2101 Гл. таксама: АўтаВАЗ 4 мая 1966 года ў Турыне міністр аўтамабільнай прамысловасці СССР Аляксандр Тарасаў і прэзідэнт канцэрна Fiat Віторыа Валета(англ.) бел. падпісалі папярэдняе пагадненне аб будаўніцтве ў горадзе Тальяці завода для вытворчасці Fiat 124 у Савецкім саюзе. Генеральнае пагадненне паміж Fiat і Міністэрствам знешняга гандлю СССР было падпісана ў Маскве 15 жніўня 1966 года.

У ходзе выпрабаванняў у СССР выявіліся сур’ёзныя праблемы з трываласцю кузава і задніх дыскавых тармазоў. Невялікі дарожны прасвет і адсутнасць буксірных правушын рабілі праблематычнай эксплуатацыю машын на дрэнных дарогах. Ніжневальны рухавік савецкі бок палічыў састарэлым і бесперспектыўным з пункту гледжання далейшага развіцця канструкцыі. Усе заўвагі былі ўлічаны італьянскімі канструктарамі. Усяго ў канструкцыю Fiat 124 было ўнесена больш 800 змен. Адаптаваны варыянт быў падрыхтаваны да ліпеня 1967 года і атрымаў пазначэнне Fiat 124R («R» — Russo), савецкае пазначэнне — ВАЗ-2101 «Жыгулі».

Злева направа: ВАЗ-2101, ВАЗ-2102, ВАЗ-2103

Замест ніжневальнага рухавіка (73х71,5 мм) ВАЗ-2101 атрымаў новы верхневальны рухавік (76х66 мм). Маючы такую ж ступень сціску (8,8) матор меў большую магутнасць (64 к.с. супраць 60 к.с. пры 5600 аб/хв). Круцільны момант павялічыўся з 87 Н·м да 89 Н·м (пры 3400 аб/хв). У каробцы перадач прымянілі сінхранізатары ад спартовай версіі Fiat 124. Павялічылі памер счаплення: 200 мм замест 182 мм у «Фіата». Пярэдняя падвеска ВАЗа у параўнанні з прататыпам канструктыўна не змянілася, але была зменена кінематыка, узмоцнены і зменены некаторыя дэталі, у прыватнасці, спружыны, шаравыя апоры. Ззаду, замест спружыннай падвескі з трыма штангамі і стабілізатарам спераду, паставілі іншую — на пяці штангах (падобная ўсталёўвалася на Fiat 124 Special). Ад задніх дыскавых тармазоў адмовіліся на карысць барабанных. Кожны з асобных контураў тармазоў атрымаў асобны бачок для тармазной вадкасці, у італьянскай версіі бачок быў агульны. Кузаў быў узмоцнены, маса вырасла прыкладна на 100 кг (955 кг у параўнанні з 855 кг у Фіата 124). Павелічэнне вагі часткова скампенсавана павелічэннем магутнасці рухавіка. Знешне машыны мала адрозніваліся. Іклы на бамперах у «Жыгулей» былі большага памеру, чым у «Фіата». Замест кнопкавых ручкак дзвярэй — выцяжныя, пад ніжні ўхоп. Такія дзвярныя ручкі першапачаткова планавалі ставіць толькі на ВАЗ-2103, аднак з мэтай уніфікацыі іх атрымаў таксама і ВАЗ-2101. На панэлі прыбораў замест сігнальнай лямпы перагрэву рухавіка з’явіўся паказальнік тэмпературы ахалоджвальнай вадкасці. Санкі пярэдніх сядзенняў Fiat перарабілі такім чынам, каб сядзенні раскладваліся, утвараючы спальнае месца[16][17].

У 1970 годзе завод пачаў вытворчасць седанаў ВАЗ-2101 (на экспартных рынках прадаваўся як «Lada 1200»), у 1971 годзе ўніверсалаў (ВАЗ-2102), а ў 1972 годзе пачалі выпускаць распрацаваны спецыяльна для СССР люксавы варыянт (ВАЗ-2103).

Выпуск сямейства ВАЗ-2101 і вытворных ад яго мадэляў працягваўся 42 гады: ВАЗ-2101 (19701988), ВАЗ-2102 (19711985), ВАЗ-2103 (19721984), ВАЗ-2106 (19762006), ВАЗ-2105 (19802010), ВАЗ-2107 (19822012), ВАЗ-2104 (19842012)[18].

Турцыя

12 лютага 1971 года выпуск Fiat 124 пачаўся на заводзе Tofaş (Бурса, Турцыя). Лакалізаваны аўтамабіль атрымаў назву Murat 124 у гонар султана Мурада I. У першы год было выраблена 7 835 аўтамабіляў. Увосень 1975 года з канвеера сышоў 100-тысячны аўтамабіль[19]. Агулам з 1971 да канца 1976 года было выраблена 134 867 адзінак[20].

Пасля мадэрнізацыі мадэль перайменавалі ў Tofaş Serçe, што азначае «верабей».

Індыя

Premier 118 NE

Перамовы аб выпуску аўтамабілся ў Індыі пачаліся пасля візіту Джані Аньелі(англ.) бел. ў гэтую краіну ў 1981 годзе. Паколькі Fiat на той момант даўно спыніў вытворчасць гэтай мадэлі і ўжо не меў яе прэс-формаў, вытворчае абсталяванне было набыта ў іспанскага вытворцы Seat[21]. Пры гэтым кузаў быў мадыфікаваны для ўстаноўкі новага рухавіка і трансмісіі.

У 1985 годзе Premier Automobiles Ltd. запусціў вытворчасць Premier 118NE. Аўтамабіль атрымаў рухавік Nissan A12 аб’ёмам 1,2 літра (магутнасць 52 к.с.). У 1996 годзе на машыну пачалі ўсталёўваць дызельны рухавік аб’ёмам 1,38 літра (магутнасць 42 к.с.). Гэтая мадэль атрымала назву Premier Viceroy.

У 2001 годзе вытворчасць была спынена з-за нізкага попыту[22].

Аўтамабілі кузаўных атэлье

Cabriolet C4 (Carrozzeria Touring)

Пасля дэбюту мадэлі Fiat 124 міланскае атэлье Carrozzeria Touring(англ.) бел. звярнулася да кіраўніцтва Fiat з ідэяй зрабіць кабрыялет. Fiat перадаў атэлье адну з самых першых машын, 44-ы выпушчаны асобнік. Пабудаваны кабрыялет Fiat 124 Cabriolet C4 дэбютаваў на Турынскім аўтасалоне 1966 года.

Каб знізіць сабекошт, была захаваная большасць стандартных дэталяў кузава. Кузаў стаў двухдзверным, але пярэдняя і задняя часткі кузава практычна не былі закранутыя. Дзверы сталі шырэйшымі і трапецападобнай формы. Вышыню парогаў для надання кузаву жорсткасці нарасцілі ўдвая. Рамка лабавога шкла дзеля дынамічнага сілуэту атрымала нахіл.

Фінансавыя цяжкасці не дазволілі кампаніі наладзіць выпуск, і ў тым жа 1966 годзе атэлье зачынілася. Выставачная машына валошкавага колеру засталася ў адзіным экземпляры. Аўтамабіль захаваўся і знаходзіцца ў музеі Банфанці (Басана-дэль-Грапа, Італія)[23].

Smart (Francis Lombardi)

У 1966 годзе атэлье Франсіса Ламбардзі(англ.) бел. пабудавала купэ Fiat 124 Smart — вуглаватага стылю, з вялікім багажным аддзяленнем. Дзякуючы вялікай плошчы шклення і вузкім стойкам машына мела прасторны і светлы салон[24].

Coupé (Savio)

Турынскае атэлье Carrozzeria Savio(італ.) бел. ў шасцідзясятыя гады было шчыльна звязана з Fiat — будавала кузавы для аўтобусаў і вырабляла машыны хуткай дапамогі на базе мікрааўтобусаў Fiat. У 1968 годзе на аўтасалоне ў Турыне Savio прадставіў купэ 2+2, створанае ў супрацоўніцтве з бюро OTAS(італ.) бел.. Аўтамабіль на шасі Fiat 124 выдзяляўся незвычайным сілуэтам з угнутай задняй стойкай. Быў пабудаваны адзін асобнік[25].

Eveline Coupé (Vignale)

З 1967 па 1969 год Carrozzeria Vignale(англ.) бел. выпускала купэ Eveline. Дызайн работы Вірджыніа Вайра[26] спалучаў стылітычныя элементы іншых машын распрацаваных атэлье Vignale: спераду купэ выглядала падобным на Jensen Interceptor, а дызайн задняй часткі адсылаў да Maserati Mexico. Машыны абсталёўваліся стандартнымі маторамі аб’ёмам 1,2 і 1,4 літра, шасі і хадавая частка былі такія самыя як ў седана Fiat 124[27].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Car of the Year — 1967 // caroftheyear.org (англ.)
  2. http://tltgorod.ru/vaz/?theme=81&page=1&vaz=2530 Загадкі FIAT 124
  3. 1 2 FIAT 124: Триумф простоты // Quattroruote : часопіс. — 2006. — № 10. (руск.)
  4. http://auto-school.by/test-drive_Fiat-124.html
  5. The Raid of the Two Capes(англ.) . fcaheritage.com (29 снежня 2020). Праверана 2 лютага 2021.
  6. A 50 anni dalla Fiat 124 Special T(італ.) . formulapassion.it (20 лістапада 2020). Праверана 8 лютага 2021.

  7. Jan Tuček. Léta rozmachu 1961—1975. Bulharsko // Auta východního bloku. — Grada Publishing a.s., 2014. — С. 167—168. — 291 с. — ISBN 9788024725857. (чэшск.)
  8. Pirin-Fiat : l’éphémère marque Bulgare(фр.) . carjager.com (21 лютага 2017). Праверана 4 сакавіка 2021.(недаступная спасылка)
  9. Motores Seat: del mítico 1430… a los coches de hoy(ісп.) . autobild.es (12 чэрвеня 2019). Праверана 4 сакавіка 2021.
  10. 50 años del SEAT 1430. La evolución de motores, a prueba entre el SEAT Fura Crono y los Arona, Ateca, Tarraco, Ibiza o León(ісп.) . motorpasion.com (16 чэрвеня 2019). Праверана 4 сакавіка 2021.
  11. La più bella versione estera(італ.) . fiat124.xoom.it. Праверана 4 сакавіка 2021.
  12. Seat 124 (1968 - 1980), un icono de la historia del automóvil español(ісп.)  (недаступная спасылка). autofacil.es (4 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 4 сакавіка 2021.
  13. 아시아자동차의 첫 작품 피아트124(кар.) . global-autonews.com (19 ліпеня 2005). Праверана 4 сакавіка 2021.
  14. The old, reliable Fiat 124 - except made in Korea(англ.) . koreajoongangdaily.joins.com (21 верасня 2009). Праверана 4 сакавіка 2021.
  15. [특별했던차피아트 124 편](кар.) . motoya.co.kr (29 студзеня 2018). Праверана 4 сакавіка 2021.
  16. “Жигули”: перспективный автомобиль или обман советского руководства?(руск.) . abw.by (4 студзеня 2015). Праверана 4 сакавіка 2021.

  17. Вкус Жигулёвского. ВАЗ-2101 и Fiat 124: ищем разницу. И находим // За рулём : часопіс. — 2018. — № 9. — С. 120–121. (руск.)

  18. Почти полвека // Авторевю : часопіс. — 2012. — № 18. — С. 14. (руск.)
  19. Bugün 100 bini devirmiş…(тур.) . e-motoring.com (12 кастрычніка 2011). Праверана 4 сакавіка 2021.
  20. 48 yıldır yollardaki ‘Murat 124’ün ismi nereden geliyor?(тур.) . gzt.com (12 лютага 2019). Праверана 4 сакавіка 2021.
  21. España suministrará a la India carrocerías del Seat 124 por valor de 1.650 millones(ісп.) . elpais.com (25 чэрвеня 1981). Праверана 4 сакавіка 2021.
  22. Premier 118NE | The one that couldn’t live up to the name(англ.) . gomechanic.in (9 мая 2020). Праверана 4 сакавіка 2021.
  23. The Last Flight Of The Featherweights: The Touring-bodied Fiat 124 C4(англ.) . hemmings.com (11 сакавіка 2018). Праверана 4 сакавіка 2021.
  24. Fiat – 124 Smart(англ.) . carrozzieri-italiani.com. Праверана 4 сакавіка 2021.
  25. Fiat – 124 Coupé Savio(англ.) . carrozzieri-italiani.com. Праверана 4 сакавіка 2021.
  26. A Most Rare Wallflower(англ.) . auto-didakt.com (11 верасня 2018). Праверана 4 сакавіка 2021.
  27. Fiat – 124 Coupé Eveline(англ.) . carrozzieri-italiani.com. Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Еўрапейскі аўтамабіль года
Катэгорыя·Аўтамабілі 1960-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Аўтамабілі FIAT
Катэгорыя·Аўтамабілі 1970-х
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1966