wd wp Пошук:

Fiat

Fiat S.p.A. (італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino, літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне (Паўночная Італія).

Заснаваная ў 1899 Джавані Аньелі. У 1969 гурт Fiat атрымаў кантроль над аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Lancia, заснаванай у 1906 Вінчэнца Ланча (Vincenzo Lancia).

Дзейнасць

Кампанія вырабляе легкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіат», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.

У асноўным, дзейнасць маркі сканцэнтравана на рынках Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. У 2021 годзе на гэтыя два рэгіёны прыпадала 97% сусветных продажаў брэнда. На Паўднёвую Амерыку прыйшлося 40% ад агульнай колькасці, на Еўропу — 57%. 21% ад усіх аўтамабіляў было прададзена ў Італіі. Кампанія спрабавала пашырыць сваю прысутнасць на іншых рынках, такіх як ЗША, Індыя, Расія і Кітай, у некаторых выпадках беспаспяхова. У Кітаі і Індыі на дадзены момант Fiat не прадстаўлены, у астатнім свеце прадаў усяго каля 36 000 адзінак[2].

Актуальны мадэльны шэраг

Легкавыя аўтамабілі

Мадэлі для еўрапейскага рынка

Мадэлі для паўднёваамерыканскага рынка

Гістарычныя мадэлі

Зноскі

  1. SIPRI Arms Industry Database — Стакгольмскі інстытут даследавання праблем міру.
  2. Felipe Munoz. Italia vs Brasile: le due facce della Fiat(італ.) . it.motor1.com (29 верасня 2022). Праверана 29 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Fiat
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1899 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу