wd wp Пошук:

Nissan

Nissan Motor Co., Ltd. (яп.: 日産自動車株式会社) — японская кампанія, другі па велічыні аўтавытворца ў Японіі пасля Toyota.

Гісторыя

Nissan Model 70

Датай заснавання карпарацыі лічыцца 26 снежня 1933, калі ў выніку зліцця кампаній «Тобата імона» і «Ніхон саньё» была створаная новая кампанія, якая з 1 чэрвеня 1934 г. носіць назву «Нісан мотар» (па першых літарах назвы кампаніі «Ніхон саньё», «Японская прамысловасць»). У маі 1935 кампанія прыняла рашэнне аб развіцці гандлёвай маркі «Нісан». Маленькія машыны па-ранейшаму зваліся Datsun (з 1934 года пад гэтай маркай выпускаўся англійскі Austin 7), а вялікія — Nissan. Першая машына пад назвай Nissan была створана ў 1937 годзе — гэта была Nissan Model 70, які выпускаўся па ліцэнзіі амерыканскай кампаніі Graham-Paige[3].

Практычна да 1980-х гадах асновай мадэльнага шэрагу кампаніі былі розныя мадыфікацыі аўтамабіляў «Датсан», якія выпускаліся яшчэ да стварэння кампаніі (у 1983 годзе, гэтая марка перастала існаваць).

У 1958 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у ЗША, а ў 1964годзе «Нісан» стала першай японскай кампаніяй, якая ўвайшла ў дзясятку найбуйных аўта-імпарцёраў у ЗША. У 1962 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у Еўропу.

Першая замежная зборачная вытворчасць «Нісан» была адчынена ў 1959 на Тайвані, цяпер замежная вытворчасць «Нісан» разгорнута ў 20 краінах.

У сярэдзіне 90-хх гадоў XX стагоддзя кампанія стала перажываць істотныя фінансавыя цяжкасці, з прычыны чаго яе кантрольны пакет у 1999 быў прададзены французскай Renault. Французскай кампаніі прыналежыць 44,4 % акцый «Нісана», а «Нісан» мае 15 % акцый Renault.

Уласнікі і кіраўніцтва

44,4 % акцый кампаніі прыналежаць французскай кампаніі Renault S.A.. Прэзідэнт і старэйшы выканаўчы дырэктар — Жан-Дамінік Cянар.

Вытворчыя пляцоўкі

У Японіі

Якагама

Адкрыты ў 1935 годзе з выпускам Datsun 14, комплекс ажыццяўляў вытворчасць як цэлых аўтамабіляў, так і кампанентаў. Пасля вайны было прынята рашэнне перанесці аўтамабільныя лініі на новы завод, а Якагаму спецыялізаваць на вытворчасці рухавікоў, падвесак і металічных дэталяў.

Вырабляе кампаненты, якімі абсталёўваюць каля 470 000 аўтамабіляў у год.

Пачатак дзейнасці 1935
Лакацыя Якагама, прэфектура Канагава, Японія
Агульная плошча 537 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 3300 (станам на 2021 год)
Прадукцыя рухавікі, электрарухавікі, падвескі, кампаненты з каванага алюмінія і штампаванай сталі

Апама

Завод пабудаваны ў 1961 годзе. Комплекс уключае таксама навукова-даследчы інстытут і выпрабавальны палігон. Першай выпусканай мадэллю стаў Nissan Bluebird серыі 410/411.

У 1978 годзе завод вырабіў 5-мільённы, у 1992-м 10-мільённы, у 2007-м 15-мільённы аўтамабіль.

Дата пабудовы 1961
Лакацыя Якосука, прэфектура Канагава, Японія
Агульная плошча 1 699 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 3700 (станам на 2021 год)
Вытворчая магутнасць каля 240 000 машын у год
Прадукцыя Leaf, Note, Aura

Татыгі

Комплекс Татыгі быў адчынены ў 1968 годзе. Першым заводам, які быў завершаны і запушчаны, быў завод па вытворчасці дэталяў з жалеза і алюмінію, а праз год пачалася зборка восяў. Яшчэ праз 2 гады на заводзе былі адкрыты лініі для выпуску гатовых аўтамабіляў.

Спецыялізуецца на выпуску прэміяльных і спартыўных мадэляў.

Дата пабудовы 1968 (выпуск аўтамабіляў з 1971 года)
Лакацыя Камінакава, прэфектура Татыгі, Японія
Агульная плошча 2 922 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 5300 (станам на 2019 год)
Вытворчая магутнасць каля 250 000 машын у год
Прадукцыя Nissan Cima, Fuga, Skyline, 370Z, Failady, GT-R;
Infiniti Q50, Q60, Q70

У Еўропе

Nissan Motor Ibérica

У 1983 годзе Nissan пачаў вытворчасць на заводзе ў Зона Франка(англ.) бел. (Барселона, Іспанія). Першай мадэллю, з якой стартаваў выпуск, стаў Nissan Patrol. У 80-я гады ў склад Nissan Motor Ibérica (NMISA) увайшоў штампавальны завод у Монкада-і-Рэшак(англ.) бел.. У 2016 годзе часткай NMISA стаў завод рам і падвесак у Сант-Андрэу-да-ла-Барка(англ.) бел..

У 2021 годзе Nissan вырашыў зачыніць завод, 16 снежня была выраблена апошняя машына. За ўвесь час было выраблена 3 345 000 аўтамабіляў звыш 15 розных мадэляў[4].

Nissan Motor Manufacturing UK

Завод у Вялікабрытаніі быў пабудаваны ў горадзе Сандэрленд. Кантракт на выдзяленне пляцоўкі для будаўніцтва быў падпісаны ў 1984 годзе. Выбар месца быў абумоўлены вялікай колькасцю патэнцыйных супрацоўнікаў, якія страцілі працу на вугальных шахтах, размешчаных у гэтым раёне. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 8 верасня 1986 года пры ўдзеле тагачаснай прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр і прэзідэнта Нісана Ютакі Куме[5].

У 1998 годзе была пабудавана ветраная электрастанцыя. Парк вырабляў да 5% неабходнай энергіі. У 2007 годзе выпрацоўка павялічылася да 6%, калі станцыя была пашыраны двума новымі генератарамі, што дало магчымасць скараціць выкіды CO2 на 4000 тон у год. Станам на май 2022 года ёсць 10 ветракоў, на 6,6 МВт магутнасці, да іх дадаўся сонечны парк з фотаэлектрычнымі панэлямі магутнасцю 4,75 МВт, давёўшы долю ўласнай вытворчасці энергіі да 20%.

Першым аўтамабілем, вырабленым на заводзе, стаў Nissan Bluebird. У дзевяностыя пачалася вытворчасць Primera і Micra. З 2015 па 2019 год, акрамя аўтамабіляў Нісан, таксама выпускаліся дзве мадэлі маркі InfinitiQ30 і QX30. Цяпер фабрыка вырабляе мадэлі Qashqai, Juke, Leaf.

Дата пабудовы 1986
Лакацыя Сандэрлэнд, Тайн і Уір, Паўночна-Усходняя Англія
Агульная плошча 3 237 500 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >6000
Вытворчая магутнасць звыш 500 000 машын у год
Прадукцыя Juke, Qashqai, Leaf

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2017/fr2017.pdf
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2016/fr2016.pdf
  3. Założenie Nissana(польск.) . autocentrum.pl (1 чэрвеня 2019). Праверана 29 лістапада 2019.
  4. Nissan concludes industrial operations in Barcelona(англ.) . europe.nissannews.com (16 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2021.
  5. Nissan otwiera pierwszą fabrykę w Europie(польск.) . autocentrum.pl (8 верасня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1933 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворцы дызельных рухавікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Такійскай біржы
Катэгорыя·Nissan