wd wp Пошук:

Тальяці

Тальяці (руск.: Тольятти) — горад (з 1780 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 705,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1737 годзе.

Горад размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Волгі, на яе левым беразе, за 95 км уверх па цячэнні ад Самары.

Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтр. Горадаўтваральным прадпрыемствам з’яўляецца ААТ «Аўтаваз». Таксама ў горадзе размешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасці аўтакампанентаў і матэрыялаў, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе размешчаныя заводы цэментавага машынабудавання, суднарамонтна-механічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталявання, завод ахоўных пакрыццяў і пластмас, «Завод тэхналагічнага абсталявання». Таксама развіты хімічная галіна і электраэнергетыка.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ответственный составитель О.В. Зубова Административно-территориальное деление Самарской губернии (1851-1928 гг.) — 2011. — С. 296. — 463 с. — ISBN 978-5-91940-081-3
  2. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тальяці
Катэгорыя·Гарады Самарскай вобласці
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных