wd wp Пошук:

Слава Корань

Слава Корань (нарадзіўся па пашпарце — 16 студзеня 1956 года, насамрэч — 16 снежня 1955) — беларускі рок-музыкант.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 у Мінску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Мінскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання».

Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Мінску (19621969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.

Творчасць

У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя экспэрымэнты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт Ліфт, які выступаў ў мінскім кафэ «Мерыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Мінску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мерыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага палітэхнічнага інстытуту.

У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студия 7» — гурта Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».

Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам з Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і з імі, а таксама Феліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.

У 1993 годзе адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла наваколле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.

Ацэнкі

Падчас імпрэзы з гуртом «Hasta La Fillsta» на «СТБ» у 2010 годзе яго вакалістка і музычная журналістка Вольга Самусік назвала Кораня «найвялікшым рок-музыкам Беларусі»[1].

Сям’я

Жанаты, мае сына.

Зноскі

  1. Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно(руск.) . СТБ (13 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 8 студзеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Рок-музыканты Беларусі
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся ў Пскове
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1955 годзе
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Гітарысты Беларусі
Выпускнікі БДУІР
Нарадзіліся 16 снежня