wd wp Пошук:

Норвілішкес

Но́рвілішкес (літ.: Norviliškės), традыцыйная беларуская назва Нарвілішкі — невялікая вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Размешчана за 12 км на паўночны ўсход ад Дзіевянішкеса амаль на мяжы з Беларуссю. У 1986 годзе ў Норвілішкесе налічвалася 58 жыхароў, у 2001 годзе — 24.

Гісторыя

Сядзіба ў Нарвілішках упершыню згадваецца ў 1586 годзе. У 1617 годзе ўладальнікі сядзібы перадалі частку зямлі ордэну францысканцаў. Каля 1745 года яны пабудавалі кляштар і касцёл у стылі рэнесанс. Кляштар быў рэканструяваны ў канцы XVIII стагоддзя Казімірам Камінскім. Пасля Лістападаўскага паўстання расійскія ўлады зачынілі кляштар і касцёл і ператварылі яго ў баракі, а пазней у школу. Новая драўляная царква была пабудавана ў 1929 годзе.

Фестываль be2gether у 2007 годзе

24—26 жніўня 2007 года ў Норвілішкесе ўпершыню прайшоў буйны музычнага фестываль be2gether з удзелам гуртоў з Літвы (IR, Skamp, Mountainside), Польшчы (Myslovitz), Эстоніі (Tanel Padar & the Sun), Вялікабрытаніі (Joana & the Wolf), Беларусі (Drum Ecstasy, Ляпіс Трубяцкой, IQ48) і іншых краін.

Славутасці

Кляштар францысканаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дзіевянішкеская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна