wd wp Пошук:

Gogol Bordello

Gogol Bordello (Гогаль Бардэла) — амерыканскі гурт. У сваёй гры спалучае некалькі музычных стыляў. Гурт быў заснаваны ў 1999 годзе ў Нью-Ёрку украінскім эмігрантам Яўгенам Гудзем з музыкантаў ўсходнееўрапейскага паходжання — з Украіны і з Расіі, а таксама Ізраіля. Яны вядомыя сваімі тэатралізаванымі пастаноўкамі канцэртаў, якія з’яўляюцца сумессю карнавалу і камедыі. Іх музыка адчула ўплыў украінскіх і рускіх народных матываў, карпацкай (у асноўным украінскай), цыганскай музыкі, у суправаджэнні акардэона і скрыпкі (у некаторых альбомах і саксафона) і з’яўляецца аб’яднаннем раманса, панка, фолк-року і рок-н-ролу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фолк-гурты
Катэгорыя·Панк-рок-гурты ЗША
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Мікалая Гогаля
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе