Awario (бел.: Авэрыа) — прыкладная праграма для маркетынгу ў сацыяльных медыя, якая належыць беларускай кампаніі BelPrime. Праграма дазваляе карыстальнікам адсочваць ключавыя словы ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках. Awario ўжываецца з мэтай сачэння за ўзгадваннямі брэнда анлайн, рэпутацыяй брэнда, канкурэнтамі, для ажыццяўлення тэхнічнай падтрымкі ў сацыяльных сетках, для пошуку новых кліентаў. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Мінску, супрацоўнікі таксама працуюць у ЗША і на Кіпры.
Гісторыя кампаніі па вырабе прадуктаў для пошукавай аптымізацыі BelPrime пачынаеццы ў 2004 годзе ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь). Першы праграмны прадукт кампаніі называўся LinkAssistant[1].
Пасля рэлізу першага прадукту, Link-Assistant.Com выпусціла шэраг іншых праграм для пошукавай аптымізацыі і ў 2009 годзе ўсе прадукты кампаніі былі аб’яднаны ў пакет праграм для пошукавай аптымізацыі — SEO PowerSuite.
У 2016 г. кампанія выпусціла новы асобны праект Awario. Гэта праграма, накіраваная на маніторынг сацыяльных сетак і Інтэрнэта[2]. Спачатку Awario маніторыла ключавыя словы толькі ў Twitter і Інтэрнэце. Потым быў дададзены пошук у Facebook, Google+ і YouTube.
У жніўні 2016 г. у Awario з’явілася пошукавая сістэма, заснаваная на лагічным тыпе даных Boolean[3]. Таксама з’явілася распазнаванне мовы.
У 2017 г. былі даданыя аналіз танальнасці тэкстаў[4] і пошук ва ўсіх краінах свету.
У 2018 г. Awario пачала маніторынг сацыяльнай платформы Reddit. 7 чэрвеня 2018 г. Awario з’явілася на Product Hunt і стала трэцім па папулярнасці прадуктам дня[5].
У жніўні 2018 г. плануецца выхад Awario Leads — праграмы для пошуку кліентаў у сацыяльных медыя і Інтэрнэце.
Awario з’яўляецца праграмным забеспячэннем для маркетынгу ў сацыяльных сетках[6], тэхналогія работы якога падобная да Google Alerts[7]. Праграма запускае пошукавых ботаў для аўтаматычнага маніторынгу Інтэрнэт-крыніц, у тым ліку з сайтаў, блогаў і інш. Гэтыя пошукавыя боты скануюць вэб-сайты і старонкі, якія адпавядаюць вылучаным ключавым словам. Сервер Awario назірае за зменамі ў кантэнце і рэгіструе даныя старонак Інтэрнэт[8]. Для маніторынгу сацыяльных медыя выкарыстоўваецца API. У рэжыме рэальнага часу Awario збірае ўсе згадванні, якія змяшчаюць ключавыя словы на сваёй старонцы.
Awario таксама мае шмат дадатковых паслуг, напрыклад, аналіз танальнасці тэксту і пошук лідараў меркаванняў[9]. Праграма падтрымлівае пошук на большасці моў свету.