wd wp Пошук:

Reddit

Reddit (чытаецца як [ˈrɛdɪt] ці Рэдыт) — сацыяльная сетка і навінавы сайт, быў заснаваны ў 2005 годзе амерыканцамі Стывам Хафманам і Алексісам Аганянам. З’яўляецца пятым па папулярнасці сайтам у ЗША і Канадзе, дзесятым у Вялікабрытаніі[3].

Сайт падзелены на сабрэдыты — форумы, якія ствараюцца і мадэруюцца карыстальнікамі. Існуюць сабрэдыты, прысвечаныя музыцы, кіно, камп’ютэрным гульням, палітыцы, навуцы, вывучэнню моў, культурнаму абмену паміж краінамі. Большая частка зносін на сайце праходзіць па-англійску, але ёсць і форумы на іншых мовах. У галоўнай беларускай суполцы r/belarus сустракаюцца пасты і каментары як на англійскай, так і на беларускай і рускай мовах[4].

Зноскі

  1. The reddit Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  2. https://web.archive.org/web/20210520183553/https://www.alexa.com/siteinfo/reddit.com
  3. Reddit.com Traffic, Demographics and Competitors Архівавана 20 лістапада 2017. — Alexa (англ.)
  4. Беларусь | Belarus — Reddit (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сацыяльныя сеткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі