Allium suaveolens — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.
Кветканос вышынёй 60-70 см, цыліндрычны нават пад суквеццем. Кветкі светлыя або цёмна-ружовыя, у залежнасці ад розных участкаў, на якіх расце гэты від.
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[3] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium suaveolens | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[3] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе (Аўстрыя, Германія, Венгрыя, Швейцарыя, Албанія, Балканскі паўвостраў, поўнач Італіі, Францыя)[5][6][7][8].
Ён аддае перавагу глебам, багатым пажыўнымі і шчолачнымі мінераламі, але можа расці на нейтральных, суглінкавых, гліністых і дзярновых глебах.
Інфармацыя аб пагрозах для гэтага віду адсутнічае[5]. У Швейцарыі і Германіі від мае статус EN, у Венгрыі і Італіі — VU. У Францыі від абаронены ў рэгіёне Эльзас[5].