Allium paradoxum — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae), распаўсюджаны на Паўночным Каўказе, у Закаўказзі, у паўночным Іране і Туркменістане.
Шматгадовая травяністая расліна з цыбулінай і прамым сцяблом, вышынёй 15-30 см. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, ярка-зялёнае. Суквецце складаецца з адзінай кветкі і цыбулінак. Плод — каробачка[3]. Лісткоў 1-2. Насенне сферычнае, злёгку пляскатае, 2.5-3 × 2.2-2.6 мм, паверхня злёгку бліскучая або цьмяная, чорная. 2n=16.
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[4] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium paradoxum | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[5] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[4] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Радзімай віду з’яўляецца Паўночны Каўказ, Закаўказзе, паўночны Іран, Туркменістан; натуралізаваны ў Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе[6][7][8].
Лісце выкарыстоўваюць у кулінарыі[3].