wd wp Пошук:

5 канал

5 каналукраінскамоўны прыватны тэлеканал Украіны, заснаваны ў 2003 годзе. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Астра 4А»: арбітальнае размяшчэнне — 5° усходняй даўгаты, частата — 12283,7 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, хуткасць патока — 27500 знакаў/сек., выпраўленне памылак — 3/4.

Перадачы

На 2015 г. тэлеканал меў 30 перадач, у тым ліку 4 штодзённых, 5 будзённых і 19 штотыднёвых.

Гісторыя

У верасні 2003 года тэлерадыёкампаніі «НБМ» (засн. 1995, Чарнаўцы) і «Экспрес-інфарм» (засн. 2001, Кіеў) стварылі тэлеканал «5 канал» з удзелам звыш 250 журналістаў. Вяшчанне пачалося з 3 выпускаў навін у дзень і 2 перадач «Час» і «5 капеек». Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2004 года быў адзіным тэлеканалам, які надаў эфірны час апазіцыі. На той час ужо знаходзіўся ва ўласнасці дэпутата Вярхоўнай Рады Пятра Парашэнкі ад блока «Наша Украіна» (выбарчая акруга № 12 Вінніца II)[1]. Падчас Аранжавай рэвалюцыі перайшоў да кругласутачнага вяшчання і ў наўпроставым эфіры перадаваў падзеі са штодзённых сходаў грамадзян на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, якія ладзіліся супраць выбарчых махінацый з 22 лістапада 2004 г. да 23 студзеня 2005 года. У лютым 2005 г. тэлеканал перайшоў да выключна навіновага вяшчання: аналітыка, дакументальныя фільмы, публіцыстыка. У 2007 г. лік штодзённых навін вырас з 40 да 60.

На чэрвень 2010 г. «5 канал» вяшчаў на 2/3 тэрыторыі Украіны і вёў вяшчанне праз спадарожнік[2]. 25 жніўня 2011 г. тэлемарафон у гонар 20-ай гадавіны незалежнасці «Украінская незалежнасць» (вядучыя Павел Кужэеў, Тацяна Даніленка) пабіў сусветны рэкорд паводле працягласці безупыннага эфіра (52 гадзіны). У кастрычніку тэлемарафон адзначылі ў Кнізе рэкордаў Гінэса. У 2012 г. вядоўца «5 каналу» Сяргей Дарафееў (родам з Беларусі)[3] атрымаў прэмію «За прафесійную этыку». Таксама Дарафееў атрымаў статуэтку «Тэлетрыумф»(укр.) бел. у намінацыі «Інтэрв’юэр» за перадачу «Партрэты».

Зноскі

  1. Антон Раднянкоў. 20 фактаў пра Пятра Парашэнку , Часопіс «Ідэя» (4 красавіка 2014). Праверана 8 жніўня 2015.
  2. Украінская рада ў пытаннях тэлебачання супакойвае «5 канал» , Радыё «Свабода» (9 чэрвеня 2010). Праверана 8 жніўня 2015.
  3. Зміцер Лукашук. Так, я — журналіст апазіцыйны , Еўрарадыё (23 верасня 2011). Праверана 8 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кругласутачныя тэлеканалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Тэлеканалы Украіны