wd wp Пошук:

Частата

Частата паказвае колькасць цыклаў перыядычнай з’явы за адзінку часу. У Сістэме СІ адзінкай частаты з’яўляецца герц (Гц), вызначаны як адзін цыкл у секунду. Перыяд — гэта працягласць аднаго цыкла перыядычнай з’явы, такім чынам, перыяд узаемна адваротны частаце.

Вызначэнне і адзінкі

Для цыклічных працэсаў, такіх як вярчэнне, ваганні і хвалі, частата вызначаецца як колькасць цыклаў у адзінку часу.

У фізіцы і інжынерных дысцыплінах, такіх як оптыка, акустыка і радыё, частату звычайна пазначаюць лацінскай літарай f (эф) або грэчаскай літарай ν (ню).

У Сістэме СІ адзінкай частаты з’яўляецца герц (скарочана Гц). Назва дадзена ў гонар нямецкага фізіка Генрыха Герца. 1 Гц азначае, што падзея паўтараецца адзін раз за секунду.

Перыяд — звычайна пазначаецца T — гэта працягласць часу, за які адбываецца адзін цыкл, узаемна адваротны частаце f:

T

1 f

.

{\displaystyle T={\frac {1}{f}}.}

\{\displaystyle T=\{\frac \{1\}\{f\}\}.\} Частата хваль

Частата адваротна прапарцыянальна даўжыні хвалі λ (лямбда). Частата f роўная фазавай скорасці v, падзеленай на даўжыню хвалі λ:

f

v λ

.

{\displaystyle f={\frac {v}{\lambda }}.}

\{\displaystyle f=\{\frac \{v\}\{\lambda \}\}.\} У прыватным выпадку электрамагнітных хваль, якія ідуць праз вакуум, калі v = с, дзе c — скорасць святла ў вакууме, гэты выраз мае выгляд:

f

c λ

.

{\displaystyle f={\frac {c}{\lambda }}.}

\{\displaystyle f=\{\frac \{c\}\{\lambda \}\}.\} Калі хвалі ад монахраматычнай крыніцы святла пераходзяць з аднаго асяроддзя ў другое, іх частата застаецца дакладна такой жа, змяняюцца толькі даўжыня хвалі і яе скорасць.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Тэорыя ваганняў
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Тэорыя хваль
Фізічныя велічыні
Радыётэхнічныя велічыні і параметры
Метралогія