wd wp Пошук:

10 Easy Pieces for Piano

«10 про́стых п’ес для фартэпія́на» (польск.: 10 Łatwych Utworów Na Fortepian, англ.: 10 Easy Pieces for Piano) — альбом Збігнева Прайснера, які змяшчае 10 кампазіцый для фартэпіяна. Выканаўцам твораў выступіў польскі кампазітар, джазавы піяніст і музычны прадзюсар Лешак Можджар[2][3][4]. Альбом быў упершыню выдадзены ў 1999 годзе польскім лэйблам Pomaton EMI пад назвай «10 Łatwych Utworów Na Fortepian»[5], праз год EMI Classics зрабіла еўрапейскі рэліз альбома з англійскай назвай «10 Easy Pieces for Piano»[6].

Спіс кампазіцый

Назва Працягласць
1. «A Good Morning Melody» (польск.: Melodia Na Dzień Dobry) 04:19
2. «Meditation» (польск.: Zaduma) 05:57
3. «To See More» (польск.: Widzieć Więcej) 04:11
4. «Talking To Myself» (польск.: Rozmowa Z Samym Sobą) 07:04
5. «The Art Of Flying» (польск.: Sztuka Latania) 03:58
6. «About Passing» (польск.: O Przemijaniu) 05:29
7. «Farewell» (польск.: Pożegnanie) 05:11
8. «A Tune A Day» (польск.: Już Gram) 04:30
9. «Greetings From Pamalican» (польск.: Pozdrowienia Z Pamalican) 08:06
10. «A Good Night Melody» (польск.: Melodia Na Dobranoc) 04:43

Крыніцы натхнення

Разважаючы пра крыніцы натхнення ў сваёй творчасці Прайснер адзначае: «Куды важней тое, з кім вы праводзіце час і што вас натхняе. Асабіста для мяне музыка не з’яўляецца крыніцай натхнення. Я цікаўлюся літаратурай, філасофіяй, жыццём, жывапісам, людзьмі. Мне давялося расці сярод народнай музыкі. Яна запамінальная, і з яе можна многае пачарпнуць. Але калі ты пішаш музыку, то ніколі не можаш сказаць скуль яна бярэцца»[7].

Натхненнем для «10 простых п’ес для фартэпіяна» паслужыла ўласная рэакцыя Прайснера на поспех «Рэквіема па маім сябры». «Мне вельмі падабаецца кантраснасць, і, стварыўшы музыку такога манументальнага маштабу, я хацеў зрабіць нешта простае. Да таго ж мне падабаецца фартэпіяна. І мне здаецца, што адной з форм музыкі, якая можа быць адначасова і простай, і складанай — з’яўляецца фартэпіяннае сола. Я вельмі люблю ўсю музыку, запісаную Кітам Джарэтам[en], асабліва славуты „Кёльнскі канцэрт[en]“. Калі я слухаў яго ўпершыню шмат гадоў таму, гэта сталася выдатным досвед для мяне. Магчыма, менавіта гэта натхніла мяне на стварэнне нечага падобнага»[7][3].

Іншым натхненнем, паводле слоў Прайснера, было яго сяброўства з піяністам Лешакам Можджарам, выпускніком Гданьскай музычнай школы, які даваў класічныя канцэрты, выконваючы іх разам з выдатнымі польскімі джазавымі музыкантамі Томашам Станко і Збігневам Намыслоўскім, а таксама запісаў свае ўласныя інтэрпрэтацыі фартэпіянных п’ес Шапэна. «Я лічу яго вялікім талентам», — адзначае Прайснер. — «Я знаёмы з ім многія гады. Упершыню мы працавалі з ім разам над саўндтрэкам для фільма Луі МаляШкода“, пазней — над музыкай для дакументальнага тэлесерыялу BBCPeople’s Century[en]“. Але штораз, даючы яму ноты, я адчуваў, што абмяжоўваю яго ў нечым, не даю яму паказаць, на што ён здольны. Таму ў гэтай працы я хацеў даць яму такую магчымасць, даць яму магчымасць расправіць крылы, што не так проста ў творах, напісаных для фартэпіяна з аркестрам. Складана патлумачыць у агульных рысах, які прастор для інтэрпрэтацый ён меў, бо кожная з п’ес падпарадкоўваецца ўласнай логіцы. Адзіная п’еса, дзе гэта відавочна — „Talking To Myself“. Тут проста вызначыць, дзе тэма, а дзе імправізацыі. Але так ці іначай, кожная з гэтых п’ес дала мне вялізны досвед: пачуць музыку, якая нарадзілася з нот, што я даў выканаўцу»[7].

Зноскі

  1. Gary S. Dalkin. Zbigniew PREISNER 10 Easy Pieces for Piano : Classical CD Reviews(англ.) . Сайт «MusicWeb International» (1 ліпеня 2000). Праверана 4 красавіка 2022.
  2. Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Łatwych Utworów Na Fortepian(англ.) . «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
  3. 1 2 Albums: Ten Easy Pieces for Piano(англ.)  (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 18 студзеня 2019.
  4. Preisner: 10 Easy Pieces for Piano — Leszek Możdżer(англ.) . «AllMusic». Праверана 20 студзеня 2019.
  5. Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Łatwych Utworów Na Fortepian(англ.) . «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
  6. Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Easy Pieces for Piano(англ.) . «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
  7. 1 2 3 Rchard Williams. 10 Easy Pieces for Piano. Буклет альбома (2000).
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Альбомы Збігнева Прайснера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы 1999 года
Катэгорыя·Альбомы Лешака Можджара