wd wp Пошук:

Луі Маль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маль.

Луі Маль (фр.: Louis Malle, 30 кастрычніка 1932, Францыя — 23 лістапада 1995, Лос-Анджэлес, ЗША) — французскі кінарэжысёр, аператар, прадзюсар, сцэнарыст. Часта згадваецца ў сувязі з кінематаграфічным рухам «Французская новая хваля», аднак яго прыналежнасць да «новай хвалі» спрэчная.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Францыі ў мястэчку Thumeries (дэпартамент Нор) у заможнай сям’і, пяты з сямі дзяцей. Вывучаў спачатку паліталогію, затым кінематаграфію. Як кінематаграфіст практыкаваўся ў Жак-Іва Кусто — прыняў удзел у двухгадовай экспедыцыі Кусто на караблі «Каліпса», дзе набыў практычныя кінематаграфічныя навыкі. Вынікам стаў фільм «У свеце бязмоўя» (1956), зняты сумесна з Кусто. Фільм атрымаў высокія ўзнагароды — «Оскара» і «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. Луі Малю было ўсяго 24 гады. У тым жа 1956 годзе, Маль працаваў асістэнтам ў Рабера Брэсона.

Першым самастойным фільмам Маля як рэжысёра быў «Ліфт на эшафот» (1958). Наступны фільм — «Палюбоўнікі» (1958), з Жаннай Маро у галоўнай ролі — справакаваў хвалю спрэчак з-за сэксуальнага кантэксту і табуяваных тэм. Некаторыя наступныя фільмы Маля таксама закранаюць тэмы-табу: у фільме «Блукаючы агеньчык» (1963) галоўны герой схільны да суіцыду, у фільме «Загана сэрца» (1971) здараецца інцэст паміж маці і сынам, а фільм «Лакомб Люсьен» апавядае аб супрацоўніцтве французаў з фашысцкай Германіяй падчас Другой сусветнай вайны.

У 1970-х Маль жыў і працаваў паралельна ў Францыі і ЗША (у Галівудзе). Апошні фільм рэжысёра — «Ваня на 42-й вуліцы» (1994) — заснаваны на п’есе Чэхава «Дзядзя Ваня». Сярод акцёраў і асістэнтаў, з якімі працаваў Луі Маль: Брыжыт Бардо, Жанна Маро, Сьюзан Сарандон, Фолькер Шлёндорф, Марчэла Мастраяні. Луі Маль памёр ад лімфомы у сваім доме ў Лос-Анжэлесе ва ўзросце 63 гадоў.

З 1980 года і да сваёй смерці Луі Маль знаходзіўся ў шлюбе з амерыканскай актрысай Кэндзіс Берген.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Louis Malle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.theyshootpictures.com/mallelouis.htm
  4. http://m.wfmz.com/irresistible/on-this-day-october-30/-/15946368/17144244/-/dx526i/-/index.html
  5. http://explore.bfi.org.uk/4ce2b9f075360
  6. http://www.tcm.com/this-month/article/180487%7C0/Louis-Malle-Profile.html
  7. http://articles.chicagotribune.com/1995-11-25/news/9511250030_1_phantom-india-revoir-enfants

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Беверлі-Хілз
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінааператары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Кінааператары Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ад лімфомы
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных