wd wp Пошук:

Лешак Можджар

Лешак Генрык Можджар (польск.: Leszek Henryk Możdżer, пры нараджэнні: Леслаў Можджар польск.: Lesław Możdżer, нар. 23 сакавіка 1971, Гданьск) — польскі кампазітар, джазавы піяніст і музычны прадзюсар, аўтар музыкі да фільмаў.

Біяграфія

Лешак Можджар нарадзіўся 23 сакавіка 1971 года ў Гданьску. На фартэпіяна пачаў іграць з пяці гадоў. Прайшоў усе прыступкі музычнай адукацыі і ў 1996 годзе атрымаў дыплом Музычнай акадэміі імя Станіслава Манюшкі ў Гданьску.

Узнагароды

Лаўрэат узнагароды мэра горада Гданьска за выдатныя творчыя дасягненні (1999 г.), узнагароды «Фрыдэрык-98» (джазавы музыка 1998 года), уладальнік Першага месца на Міжнародным конкурсе джазавай імправізацыі ў г. Катавіцы (1994 г.), прэміі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Ad Astra» для выбітных маладых музыкаў (2001). З’яўляецца лаўрэатам прэміі «Пашпарт» часопіса «Палітыка» ў катэгорыі «Рок-Поп-Эстрада» (2004). Атрымаў Гран-пры Фонду культуры (2006) і Прыз міністра замежных спраў за прасоўванне польскай культуры за мяжой. З 1994 годзе чытачы часопіса «Jazz Forum» рэгулярна выбіралі яго Піяністам года. У 2012 годзе стаў патройным пераможцам анкетавання «Jazz Top 2011» у катэгорыях «Музыкант года», «Найлепшы піяніст» і «Найлепшы альбом года» (альбом «Камедыя»). На працягу шасці гадоў быў адным з галоўных удзельнікаў джазавага ансамбля «Miłość» («Каханне»), граў у квартэце Збігнева Намыслоўскага. Цягам доўгага часу разам са Збігневам Прайснерам запісвае музыку для кіно. Яго запрашаюць да супрацоўніцтва такія выбітныя лідары польскага джаза як Томаш Станька, Януш Муняк, Міхал Урбаняк, Пётр Вайтасік. Можджар таксама супрацоўнічаў з прызнанымі зоркамі сусветнай джазавай сцэны: Пэтам Мэтэні, Артурам Блайтам, Бастэрам Уільямсам, Білі Харперам, Джо Лоўлі, Арчы Шэпам, Дэвідам Лібманам. Разам са шведскім кантрабасістам Ларсам Даніэльсанам і ізраільскім перкусіяністам і вакалістам Зохарам Фрэска грае ў джазавым трыа. З Анджэем Баўэрам і музыкам пад псеўданімам m.bunio.s грае ў праекце LUTOSFERA.

Лешак Можджар запісаў больш за 100 альбомаў, у тым ліку:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135028671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. выгрузка даных Freebase — Google.
  3. 1 2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 27 верасня 2020.
  4. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Піяністы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кампазітары Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта