wd wp Пошук:

Яўген Ігаравіч Кісін

Яўген Ігаравіч Кісін (руск.: Евге́ний И́горевич Ки́син, лацінізаваны правапіс: Evgénij Ígorevič Kísin; нарадзіўся 10 кастрычніка 1971 г.) — расійскі піяніст і кампазітар. Ён стаў грамадзянінам Вялікабрытаніі ў 2002 годзе і грамадзянінам Ізраіля ў 2013 годзе. Упершыню ён атрымаў сусветную вядомасць як вундэркінд. Кісін асабліва вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі музыкі эпохі рамантызму, у прыватнасці, твораў Франца Шуберта, Фрэдэрыка Шапэна, Роберта Шумана, Ферэнца Ліста, Іаганеса Брамса, Сяргея Рахманінава і Людвіга ван Бетховена. Кісіна лічаць выдатным прадаўжальнікам рускай фартэпіяннай школы дзякуючы глыбіні, лірычнасці і паэтычнасці выканання. [4] [5]

Дзяцінства і адукацыя

Кісін нарадзіўся ў Маскве у сям’і інжынера Ігара Барысавіча Отмана (1934—2012) і піяністкі, выкладчыцы фарэпіяна Эміліі Аронаўны Кісінай (нар. 1937). Прызнаны вундэркіндам ва ўзросце шасці гадоў, ён пачаў вучыцца фартэпіяна ў Музычнай школе імя Гнесіных у Маскве. Яго першай і адзінай настаўніцай стала Ганна Паўлаўна Кантар (1923—2021).

Публічны дэбют Кісіна адбыўся ў дзесяцігадовым узросце, калі ён выканаў Канцэрт для фартэпіяна № 20 рэ мінор Моцарта з Ульянаўскім сімфанічным аркестрам. Праз год ён выступіў з першым сольным канцэртам у Маскве. На міжнароднай сцэне Кісін упершыню выступіў ў 1984 г., ва ўзросце 12 гадоў, калі ён сыграў і запісаў абодва фартэпіянныя канцэрты Шапэна з Акадэмічным сімфанічным аркестрам Маскоўскай філарманіі ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі.

Прафесійная дзейнасць

Канцэртны піяніст

Першыя выступы Кісіна па-за межамі Расіі адбыліся ў 1985 г. ва Ўсходняй Еўропе; праз год адбыўся першы тур па Японіі.

У 1987 г., ва ўзросце 16 гадоў, Кісін упершыню выступіў у Заходняй Еўропе на Берлінскім Фестывалі. Тады ж ён дэбютаваў у Вялікабрытаніі разам з дырыжорам Валерыем Гергіевым і скрыпачамі Максімам Венгеравым і Вадзімам Рэпіным на фестывалі ў Лічфілдзе. У 1988 г. ён выступіў з гастролямі па Еўропе з аркестрам «Віртуозы Масквы» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова, а таксама дэбютаваў у Лондане з Лонданскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева. У снежні таго ж года ён сыграў Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1 Чайкоўскага з Гербертам фон Караянам на навагоднім канцэрце Берлінскай філармоніі, які трансляваўся па ўсім свеце. У 1989 г. выкананне канцэрта было паўторана на Зальцбургскім Велікодным фестывалі. У верасні 1990 г. Кісін упершыню выступіў у Паўночнай Амерыцы з двума фартэпіяннымі канцэртамі Шапэна з Нью-Йоркскім філарманічным аркестрам пад кіраўніцтвам Зубіна Мета. Тады ж адбыўся яго першы сольны канцэрт у рамах святкавання стагоддзя Карнегі-Хола. [6]

У 1997 годзе ён даў першы сольны фартэпіянны канцэрт у гісторыі праграмы Бі-Бі-Сі Промс у Лондане. [7] [8]

Кісін рэгулярна гастраляваў з канцэртамі па Еўропе, Амерыцы і Азіі. Ён выступаў з амаль усімі вядучымі аркестрамі свету пад кіраўніцтвам такіх дырыжораў як Клаўдыё Аббадо, Уладзімір Ашкеназі, Даніэль Барэнбойм, Мен-Вун Чунг, сэр Колін Дэвіс, Уладзімір Федасееў, Валерый Гергіеў, Карла Марыя Джуліні, Марыс Янсонс, Герберт фон Караян, Дзмітрый Кітаенка, Ян Латам-Кёніг, Эмануэль Крывайн, Джэймс Левайн, сэр Эндру Дэвіс, Лорын Маазель, Зубін Мета, Рыкарда Муці, Сэйджы Азава, сэр Антоніа Папана, сэр Сайман Рэтл, сэр Георг Солці, Уладзімір Співакоў і Яўген Святланаў, Юрый Цемірканаў . Ён таксама выступаў камерную музыку з Мартай Аргерых, Міхаілам Плятнёвым, Гідонам Крэмэрам, Джэймсам Лівайнам, Мішам Майскім, Томасам Квастхофам, Айзікам Стэрнам, Іцхакам Перльманам, Карытай Маццілай, Дзмітрый Хварастоўскі, Джошуа Бэлам, Леанідас Кавакос, Наталляй Гутман, Юрыем Башметам, струнным квартэтам «Эмерсан» і іншымі.

Паэзія

Акрамя класічнай музыкі, Кісін выступаў з публічнымі чытаннямі рускай паэзіі і паэзіі на ідыш . [9] Асацыяцыя «Форвэртс» выдала тры кампакт-дыскі выступаў Кісіна з класічнай і сучаснай паэзіяй на ідыш. [10]

Літаратурныя творы

У 2018 годзе выйшла аўтабіяграфія Кісіна пад назвай «Успаміны і роздумы» . [11] У 2019 годзе выйшла яго кніга вершаў, апавяданняў і перакладаў на ідыш пад назвай «А ідышэр шэйгец» (Ідышскі / яўрэйскі неяўрэй). [12] У 2021 годзе выйшла яго кніга апавяданняў і дзённікаў на ідыш пад назвай «Блойз этлэхэ мінут ганг» / בלויז עטלעכע מינוט גאַנג («У некалькіх хвілінах ходу)».

Кампазіцыі

Кісін з’яўляецца аўтарам мноства музычных твораў, якія былі апублікаваныя ў выдавецтве Henle Verlag . [13] Яго струнны квартэт (2016) быў запісаны Копельман-квартэтам на Nimbus Records і быў упершыню выкананы Эндэліян-квартэртам у Вялікабрытаніі 26 лютага 2019 года.

Асабістае жыццё

10 сакавіка 2017 года Яўген Кісін ажаніўся з Карынай Арзуманавай, сяброўкай дзяцінства, у Празе, дзе яны жывуць. [14] [15]

Узнагароды

Кісін атрымаў мноства музычных узнагарод і ўшанаванняў па ўсім свеце. У 1987 г. ён атрымаў Крыштальную прэмію (Crystal Prize) Сімфанічнага зала Осакі за лепшае выкананне года ў 1986 г. (яго першы выступ ў Японіі). У 1991 г. ён атрымаў прэмію «Музыкант года» ад Музычнай акадэміі Кіджана ў Сіене (Італія). Кісін быў спецыяльным госцем на цырымоніі ўручэння прэміі Грэмі ў 1992 годзе, якая перадавалася ў прамым эфіры для аўдыторыі ў больш за мільярд гледачоў. Ён таксама стаў самым маладым уладальнікам узнагароды «Інструменталіст года» асацыяцыі «Musical America» ў 1995 годзе. У 1997 годзе ён атрымаў прэмію «Трыумф» за выдатны ўклад у культуру Расіі, адну з найвышэйшых культурных узнагарод Расійскай Федэрацыі. Ён быў першым піяністам, якога запрасілі выступіць з канцэртам на Бі-Бі-Сі «Промс» (BBC Proms) у 1997 г., а ў сезоне 2000 года ён стаў першым салістам, што выступіў на адкрыцці праграмы «Промс».

У маі 2001года Кісін атрымаў званне Ганаровага доктара музыкі Манхэтэнскай школы музыкі. У снежні 2003 года ў Маскве ён атрымаў адну з найвышэйшых музычных узнагарод Расіі — прэмію Шастаковіча. У чэрвені 2005 года ён быў названы ганаровым сябрам Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане. У сакавіку 2009 года яму была прысуджана званне Ганаровага доктара літаратуры Ганконгскага ўніверсітэта.

Спасылкі

  1. [4] Гарольд Шонберг (7 кастрычніка 1990 г.) «Russian soul gets a new voice at the keyboard.» Нью-Ёрк Таймс.
  2. [5]Гарольд Шонберг. (6 снежня 1992 г.) «Old hand». Нью-Ёрк Таймс.
  3. [6]Pianist Evgeny Kissin, Returns to the Carnegie Hal Архівавана 2 мая 2021.l | TeRra Magazine 20 мая 2019 г.
  4. [7]Нікалас Роў (4 сакавіка 2000 г.). «An ordinary genius» Зэ Гардыян.
  5. [8]Джэк, Эйдрыян (11 жніўня 1997 г.) «PROMS Evgeny Kissin Royal Albert Hall, London / Radio 3» Зэ Індэпэндэнт
  6. [9]«Kissin stuns with Jewish music, Yiddish recitation at Kennedy Center» Вашынгтон Пост.
  7. [10] «On The Keys of Yiddish Poetry: Poems by Yiddish Poets Read by Evgeny Kissin». Yiddish.forward.com
  8. [11]Evgeny Kissin. Memoirs and Reflections. (на англійскай мове — «Успаміны і разважанні») Цвёрдая вокладка: 204 старонкі. Выдавец: ForeEdge; 1-е выданне (2 студзеня 2018 г.), ISBN 1512602604, ISBN 978-1512602609
  9. [12]Kissin, Evgeny (2019). «A Yiddisher Sheygets (Yiddish Edition)». ISBN 978-1937417994.
  10. [13]«Kissin the composer» Архівавана 2 мая 2021.. G. Henle Verlag.
  11. [14]«World- famous pianist Yevgeny Kissin marries Armenian from Prague». Арменія Ньюс. 17 сакавіка 2017 г.
  12. [15]«Evgeny Kissin is the world’s most acclaimed classical pianist». Зэ Эконаміст. 6 ліпеня 2017 г.
  13. [16]«HKU Honorary Graduates — Graduate Detail» Архівавана 1 лютага 2022.. 4.hku.hk.
  14. [17]«הפסנתרן יבגני קיסין בטקס קבלת פנים לד»ר לשם כבוד תש"ע". YouTube. 21 чэрвеня 2010 г.
  15. [18]«Bulgaria’s National Academy of Music Gives Evgeny Kissin an Honorary Doctorate». Зэ Ваялін Чэннэл. 13 сакавіка 2021 г.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122086775 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Evgeny Kissin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122086775 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 https://www.nytimes.com/1990/10/07/arts/music-russian-soul-gets-a-new-voice-at-the-keyboard.html
  5. 1 2 https://www.nytimes.com/1992/12/06/magazine/old-hand.html
  6. 1 2 Pianist Evgeny Kissin, Returns to the Carnegie Hall | TeRra Magazine(нявызн.)  (недаступная спасылка) (20 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2021. Праверана 1 лютага 2022. Архівавана 2 мая 2021.
  7. 1 2 Nicholas Wroe. An ordinary genius (нявызн.), The Guardian (4 March 2000).
  8. 1 2 Jack. PROMS Evgeny Kissin Royal Albert Hall, London/ Radio 3 (нявызн.), The Independent (11 August 1997).
  9. 1 2 Памылка ў шаблоне: параметр title не зададзены.
  10. 1 2 Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (нявызн.).
  11. 1 2 Evgeny Kissin. Memoirs and Reflections. Hardcover: 204 pages. Publisher: ForeEdge; First edition (2 January 2018), ISBN 1512602604, ISBN 978-1512602609
  12. 1 2 https://en.wikipedia.org/wiki/Special:BookSources/978-1937417994
  13. 1 2 Kissin the composer (нявызн.) . Архівавана 2 мая 2021.
  14. 1 2 World- famous pianist Yevgeny Kissin marries Armenian from Prague (нявызн.), Armenia News (17 сакавіка 2017).
  15. 1 2 Evgeny Kissin is the world’s most acclaimed classical pianist (нявызн.), The Economist (6 July 2017).
  16. 1 2 Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (нявызн.). Архівавана 1 лютага 2022.
  17. 1 2 Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (нявызн.).
  18. 1 2 Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Піяністы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Піяністы Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Піяністы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Піяністы СССР
Катэгорыя·Асобы