wd wp Пошук:

Берлінскі філарманічны аркестр

Берлінскі філарманічны аркестр (ням.: Berliner Philharmoniker) — найбуйнейшы сімфанічны аркестр Германіі, які базіруецца ў Берліне.

Гісторыя

Заснаваны ў 1882 годзе групай з 54 музыкантаў з аркестра Беньяміна Більзэ, якія адмовіліся адправіцца на традыцыйныя для гэтага аркестра летнія гастролі ў Варшаву ў чыгуначным вагоне 4-га класа. Першапачаткова аркестр выступаў пад назвай «Былая Більзенская капэла» (ням.: Frühere Bilsesche Kapelle). З 1882 па ініцыятыве канцэртнага агенцтва Вольф праводзіліся т.зв. Вялікія філарманічныя канцэрты, якія набылі прызнанне і папулярнасць. Пазней называўся Капэлай фон Брэнера (па імі першага кіраўніка), цяперашнюю назву носіць з 1887 года.

Ужо пры Гансе фон Бюлаве Берлінскі філарманічны стаў адным з лепшых нямецкіх аркестраў, а пры Артуры Нікішы і Вільгельме Фуртвенглере выйшаў на сусветны ўзровень.

Дзейнасць аркестра фінансуецца горадам Берлін разам з Deutsche Bank. Шматразовы лаўрэат прэмій Грэмі, Грамафон, ЭХО і іншых музычных узнагарод.

Будынак, у якім першапачаткова размяшчаўся аркестр, быў разбураны ў выніку бамбардзіроўкі ў 1944 годзе. У паваенныя гады аркестр нярэдка даваў канцэрты пад голым небам на фоне руін, збіраючы сродкі на аднаўленне канцэртнай залы. Сучасны будынак Берлінскай філармоніі пабудаваны ў 1963 годзе на тэрыторыі берлінскага «Культурфорума» (Патсдамская плошча) па праекце нямецкага архітэктара Ганса Шаруна.

У 1945 годзе аркестр апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі і ў перыяд падзелу Германіі, з 1949 па 1990 гады, знаходзіўся ў Заходнім Берліне.

Музычныя кіраўнікі

Сайман Рэтл і Берлінскі філарманічны аркестр

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Культура Берліна
Катэгорыя·1882 год у Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·З’явіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сімфанічныя аркестры Германіі
Катэгорыя·Аркестры Германіі