wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Хварастоўскі

Дзмі́трый Алякса́ндравіч Хварасто́ўскі (16 кастрычніка 1962, Краснаярск — 22 лістапада 2017, Лондан, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі оперны спявак (барытон). Народны артыст Расіі (1995). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Глінкі (1991).

Біяграфія

Скончыў Краснаярскае педагагічнае вучылішча імя А. М. Горкага і Краснаярскі інстытут мастацтваў па класе заслужанага дзеяча мастацтваў РФ прафесара К. К. Іофель, вучаніцы М. М. Рыёлі-Слаўцовай — жонкі рускага тэнара П. І. Слаўцова.

У 1985—1990 гадах быў салістам Краснаярскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.

Пасля перамогі ў 1989 годзе ў Міжнародным конкурсе оперных спевакоў у Кардыфе меў з 1990 года ангажэмент ў лепшых оперных тэатрах свету: Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн (Лондан), Баварская дзяржаўная опера, Берлінская дзяржаўная опера, тэатр Ла Скала (Мілан), Венская дзяржаўная опера, тэатр Калон (Буэнас-Айрэс), Метрапалітэн-опера (Нью-Ёрк), Лірычная опера ў Чыкага, Марыінскі тэатр Санкт-Пецярбурга, маскоўскі тэатр «Новая опера», оперная сцэна Зальцбургскага фестывалю. З 1994 года жыў у Лондане.

Аказваў падтрымку маладым калектывам. Запісаў з Валерыем Гергіевым і аркестрам Марыінскага тэатра вакальны цыкл «Песні і скокі смерці» Мадэста Мусаргскага і оперу «Царская нявеста» М. А. Рымскага-Корсакава (партыя Рыгора Бруднага).

Выконваў творы Г. В. Свірыдава.

19, 21 і 22 лістапада 2009 года прайшлі канцэрты ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы, дзе Хварастоўскі выступіў у новым амплуа, выканаўшы песні І. Я. Крутога на вершы Ліліі Вінаградавай.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13010406X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Dmitri Hvorostovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Dmitri Aleksandrovich Hvorostovski // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Dmitrij Hvorostovskij // Store norske leksikon — 1978.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Авацыя»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка