wd wp Пошук:

Сяргей Васільевіч Рахманінаў

Сяргей Васільевіч Рахманінаў (1 красавіка (20 сакавіка па старым стылі) 1873, Сямёнава, Старарускі павет, Наўгародская губерня, Расійская імперыя — 28 сакавіка 1943) — расійскі кампазітар , піяніст
, дырыжор.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1891, у А. Зілоці) і кампазіцыі (1892, у С.Танеева і А. Арэнскага). У 1895 канцэртаваў па Расіі і за мяжой. У 1897—98 дырыжор Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. Мамантава, у 1904—06 — Вялікага тэатра. 3 1917 за мяжой, пераважна ў ЗША. У II сусветную вайну даваў канцэрты ў фонд Чырвонай Арміі.

Творчасць

С. Рахманінаў — адзін з апошніх кампазітараў-рамантыкаў, які завяршыў рускую рамантычную традыцыю М. Глінкі, П. Чайкоўскага, М. Рымскага-Корсакава. Яго музыцы ўласцівы яркі меладызм, маляўнічасць, арыгінальнасць гарманічнай мовы, багацце і разнастайнасцк рытмікі; рамантычны пафас і напружаны драматызм спалучаюцца з праніклівай лірыкай і паэтычнай сузіральнасцю.

Сярод твораў кампазітара оперы «Алека» (1892), «Скупы рыцар» і «Франчэска да Рыміні» (абедзве паст. 1904); кантата «Вясна» (1902), вакальна-сімфанічная паэма «Званы» (1913); сімфанічная паэма «Востраў мёртвых» (1909), «Тры рускія песні» для аркестра і хору (1926); 3 сімфоніі (1895, 1907, 1936), Сімфанічны танцы (1940), 4 канцэрты (1891, 1901, 1909, 1926); Рапсодыя на тэму Паганіні (1934) для фартэпіяна з аркестрам, фартэпіянныя варыяцыі, 2 фартэпіянныя санаты (1907, 1913), цыклы фартэпіянных п’ес. Больш за 80 рамансаў звязаны з вершамі рускіх паэтаў, сярод іх «Не спявай, прыгажуня, пры мне» («Не пой, красавица, при мне») на словы А. Пушкіна, «Вясеннія воды» («Весенние воды») на словы Ф. Цютчава, «У маўчанні ночы таямнічай» («В молчаньи ночи тайной») на словы А. Фета і інш. Меладычны дар С. Рахманінава выявіўся ў песні «Вакаліз» (1915), якая злучае тыпова рускую распеўнасць са строгай рытмічнай астынатнасцю барочнай арыі. У галіне камернай інструментальнай музыкі значнымі творамі з’яўляюцца «Элегічнае трыа. Памяці вялікага мастака П. І. Чайкоўскага» (1893) і саната для віяланчэлі і фартэпіяна (1901).

Выканальніцкае мастацтва С. Рахманінава — адно з вышэйшых дасягненняў сусветнага піянізму XX ст.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Г. Риман Рахманинов // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1084.
  2. Rachmaninoff, Sergei Vasilievich // The Enciclopædia Britannicа — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXII Pacific Ocean Islands to Zuloaga. — P. 219.
  3. Рахманинов Сергей Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ад меланомы
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Піяністы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кенсіка
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Кампазітары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Мемуарысты рускага замежжа
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Піяністы Расіі
Катэгорыя·Дырыжоры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Беверлі-Хілз
Катэгорыя·Духоўныя кампазітары
Катэгорыя·Піяністы ЗША
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старарускім павеце
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Дырыжоры Расіі