wd wp Пошук:

Герберт фон Караян

Герберт фон Караян[9] (ням.: Herbert von Karajan; 5 красавіка 1908, Зальцбург, Аўстра-Венгрыя — 16 ліпеня 1989, Аніф, Аўстрыя) — аўстрыйскі дырыжор.

Вучыўся ў «Моцартэўме» у Зальцбургу і Венскай акадэміі музыкі і сцэнічнага мастацтва ў Ф. Шалька. Дэбютаваў у 1927 годзе. У 1941—1944 гадах кіраўнік Берлінскай дзяржаўнай капэлы. З 1947 года дырыжор (з 1949 года і дырэктар) Таварыства сяброў музыкі ў Вене. З 1955 года галоўны дырыжор Берлінскага філарманічнага аркестра, працаваў з ім на працягу 35 гадоў. Адначасова ў 1956—1964 гадах музыкальны кіраўнік Венскай дзяржаўнай оперы.

Буйнейшы сімфанічны і оперны дырыжор, выступаў у буйнейшых тэатрах свету. У інтэрпрэтацыях сімфанічнае і опернае музыкі дасягнуў выдатнага мастацкага ўзроўню. Здзейсніў шэраг значных оперных пастановак (у тым ліку «Барыс Гадуноў» Мусаргскага, 1965; «Містэрыя канца часу» К. Орфа, 1973). Пакінуў пасля сябе адну з самых шырокіх дыскаграфій.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Herbert von Karajan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Караян Герберт фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118559915 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  6. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. Kammholz K. Der Mann, der zweimal in die NSDAP eintrat // Die Welt / Hrsg.: S. AustWeltN24, Axel Springer SE, 2008. — ISSN 0173-8437 Праверана 6 студзеня 2019.
  9. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8. Мн., 1999, С.62.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Дырыжоры Аўстрыі
Члены НСДАП
Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Памерлі 16 ліпеня
Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
Ганаровыя грамадзяне Вены
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Пахаваныя ў зямлі Зальцбург
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 5 красавіка
Ганаровыя грамадзяне Берліна
Нарадзіліся ў Зальцбургу
Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
Музыканты паводле алфавіта
Асобы
Памерлі ў 1989 годзе
Памерлі ў зямлі Зальцбург
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных