wd wp Пошук:

Ян Віктар Пажазінскі

Ян Віктар Пажазінскі (польск.: Jan Wiktor Porzeziński, руск.: Виктор Карлович Поржезинский; 1870, Маршанск[3] — 1929, Варшава) — расійскі і польскі лінгвіст, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, член Польскай акадэміі навук (1925). Працы па гістарычнай марфалогіі балтыйскіх і славянскіх моў і па індаеўрапеістыцы.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 ліпеня (4 жніўня1870 года ў польскай шляхецкай сям’і. Яго бацька быў акруговым наглядчыкам акцызных збораў Тамбоўскай губерні другой акругі.

Скончыў у 1888 годзе 6-ю Маскоўскую гімназію, а ў 1892 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Быў найбліжэйшым вучнем і пераемнікам прафесара Ф. Ф. Фартунатава, які змяніў яго на кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы. Скончыў універсітэт з дыпломам 1-й ступені і быў пакінуты на факультэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

Прыват-дацэнт (з лютага 1895), экстраардынарны (з кастрычніка 1903), ардынарны прафесар (са снежня 1905) кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы, таксама выкладаў гістарычную граматыку на маскоўскіх Вышэйшых жаночых курсах. Быў універсітэцкім выкладчыкам М. С. Трубяцкога, М. М. Петэрсана і іншых вядомых лінгвістаў. Выкладаў у Маскоўскім універсітэце да 1921 года[4].

Займаўся дыялекталагічнымі даследаваннямі літоўскай і палабскай моў. Магістарская дысертацыя на тэму «Да гісторыі формаў спражэння ў балтыйскіх мовах» (1901); доктарская дысертацыя на тэму «Зваротная форма дзеясловаў у літоўскай і латышскай мовах» (1903).

Перасяліўся ў Польшчу ў 1922 годзе, дзе займаў пасады прафесара і дэкана факультэта гуманітарных навук Люблінскага ўніверсітэта (1922—1929), прафесары і дэкана Варшаўскага ўніверсітэта (1921, 1924—1925). Член-карэспандэнт (1925), акадэмік (1927) Польскай акадэміі навук[4].

Памёр 12 сакавіка 1929 года ў Варшаве.

У сваіх працах прытрымліваўся младаграматычнай ідэалогіі. Быў прыхільнікам тэорыі балта-славянскага генетычнага адзінства. Аўтар некалькіх увядзенняў у праблематыку індаеўрапейскага гістарычнага мовазнаўства.

Асноўныя працы:

Зноскі

  1. 1 2 Поржезинский Виктор Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Поржезинский Виктор Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  3. «Большая советская энциклопедия» (пад рэд. А. М. Прохарава — 3-е выд., 1969) месцам нараджэння называе Маршанск; кніга «Московские профессора XVIII — начала XX веков» (2006) — Цемнікаў.
  4. 1 2 Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт, 2010, с. 587
  5. Защита состоялась в Санкт-Петербургском университете.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Балтысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Славісты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Кампаратывісты
Катэгорыя·Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мовазнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Індаеўрапеісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маршанску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Гісторыкі мовы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»