wd wp Пошук:

Маршанск

Маршанск[2] (руск.: Моршанск) — горад (з 1779) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Маршанскага раёна Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 43,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1623 годзе.

Горад размешчаны па абодвух берагах ракі Цны пры скрыжаванні яе з чыгункай, за 90 км на поўнач ад Тамбова.

Найбуйнейшымі прадпрыемствамі горада з’яўляюцца: лакаматыўнае дэпо Маршанск, ААТ «Маршанская мануфактура», АТ «Трыкатажная нітка», ААТ «Маршанская тытунёвая фабрыка», ААТ «Маршанскхіммаш».

Гісторыя

Час узнікнення населенага пункта на месцы горада дакладна не ўстаноўлены. Магчыма, вёска Морша існавала ўжо ў XVI стагоддзі[3]. 16 верасня 1779 года па імянным указе ўсерасійскай імператрыцы Кацярыны II Морша — цэнтр хлебнага гандлю на рацы Цна — пераўтворана ў горад Маршанск, які стаў павятовым.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Галерэя

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — карта Тамбоўскай вобласці
  3. Летопись села Морши

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Маршанск
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Тамбоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара