wd wp Пошук:

Язэп Пушча

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пушча. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плашчынскі.

Язэп Пушча, сапр. Іосіф Паўлавіч Плашчынскі (7 мая (20 мая) 1902, в. Каралішчавічы, Менскі павет, Мінская губерня, цяпер Мінскі раён — 14 верасня 1964, Мінск; Іншыя псеўданімы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер;) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.

Біяграфія

Язэп Пушча (першы злева ў 1-м шэрагу) сярод чальцоў літаратурнага згуртавання «Узвышша». Мінск, 1928.

Старэйшы брат Ізідара Плашчынскага. У 1918 — жніўні 1921 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1921—1922 — слухач курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. У 1921-26 працаваў настаўнікам[1]. У 1923 быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», пазней — «Узвышша»[1]. У 1926 годзе працаваў у Інбелкульце[1]. У 1925—1927 вучыўся на педагагічным факультэце БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленінградскі ўніверсітэт[1]. На чацвёртым курсе пакінуў вучобу; вярнуўся ў Мінск, у 1929-30 працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве[1].

Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931). Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Прыгавораны пазасудовым органам НКУС 10.4.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Чэбаксарах, Шадрынску. Вызвалены 24.7.1935. Групавая справа Я. Пушчы і іншых № 20951-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У 1937—1941 жыў у Мурамскім раёне Уладзімірскай вобласці, настаўнічаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскім раёне. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 30.1.1956. Вярнуўся з сям’ёй у Беларусь у 1958. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1958. Да апошніх дзён жыў у Мінску. Пахаваны ў Каралішчавічах.

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнем у 1922 годзе пад псеўданімам Лясун[1]. На працягу 1925—1930 выдаў некалькі паэтычных кніг. Вядомасць мелі яго «Лісты да сабакі». Паэзія Пушчы апявала новае савецкае жыццё, раскрывала радасны стан разняволенага працаўніка — часта праз ранішні, вясновы пейзаж. Ёй уласцівыя глыбокі лірызм, танальнасць светлай споведзі-разважання, выкарыстанне сродкаў народнай песні[1].

Да высылкі выйшлі зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929), а таксама паэмы «Песня вайны» (1928) і «Цень Консула» (першапачатковая назва «Песня акупацыі»), прасякнутыя ўражаннямі аб Першай сусветнай вайне, а таксама паэма «Крывавы плакат» (1930). Была падрыхтавана да выдання кніга «Мой маніфест» (схаваная ў вуллі, а затым, пасля арышту брата, спаленая сястрой Лёдзяй)[2]. Быў падрыхтаваны да друку, але не выйшаў зборнік лірыкі «Грэшная кніга». У канцы 1920-х ускладніліся пошукі паэта, у некаторых яго творах прагучалі песімістычныя ноты[1].

Для твораў пасляваеннага часу характэрна ўзбагачэнне ўтрымання, пашырэнне паэтычнага далягляду[1].

Пасля прыезду ў Мінску ў друку з’яўляюцца вершаваная казка «На Бабрыцы» (1960), кніга «Вершы і паэмы» (1960) і зборнік «Пачатак легенды» (1963).

На беларускую мову пераклаў раман Фёдара Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930) і аповесць Аляксея Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960).

Асобныя творы Пушчы пакладзены на музыку.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Мішчанчук, М. І. «Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў…» Эвалюцыя творчасці Язэпа Пушчы // Як жыць — дык жыць для Беларусі… — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 68—71. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Узвышша»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага рэальнага вучылішча
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралішчавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску