wd wp Пошук:

Валерый Аляксандравіч Максімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Максімовіч. Валерый Аляксандравіч Максімовіч (нар. 21 сакавіка 1962, в. Траянец, Плешчаніцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, крытык, аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вышэйшай школы і настаўнікаў. Доктар філалагічных навук (2003), намеснік дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Біяграфія

Пасля заканчэння Бялянскай ВШ (1977) і Завішынскай СШ (1979) навучаўся ў тэхнічным вучылішчы № 76 электронікі (г. Мінск), працаваў слесарам-інструментальшчыкам 4 разрада вытворчага аб’яднання «Інтэграл». Служыў у Савецкай арміі (1980—1982, ГДР). Навучаўся на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ (1983—1984). У 1989 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура».

Педагагічную працу распачынаў ў Зарэчанскай базавай школе Лагойскага раёна. У 1989—1992 гадах — аспірант кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія «Узвышша: эстэтыка слова і асаблівасці паэтычнага майстэрства» (навуковы кіраўнік член-карэспандэнт НАН Беларусі А. А. Лойка). Са снежня 1992 па верасень 2003 год працаваў выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1996 годзе выконваў абавязкі намесніка дэкана філалагічнага факультэта згаданай установы. У 2002 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Тэндэнцыі мадэрнізму ў эстэтычнай ідэнтыфікацыі беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.». З кастрычніка 2003 па студзень 2006 года займаў пасаду першага прарэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Са студзеня 2006 па люты 2008 выконваў абавязкі дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. У дадзены час выконвае абавязкі намесніка дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска (2005) і лістом з Падзякай ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006). Лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2003).

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Дактары філалагічных навук
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1962 годзе
Нарадзіліся 21 сакавіка
Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
Выкладчыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Вучоныя паводле алфавіта
Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Літаратуразнаўцы Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Асобы
Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі