wd wp Пошук:

Язэп Гуткоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гуткоўскі. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плашчынскі. Язэп Гуткоўскі (сапраўднае імя Ізідар Паўлавіч Плашчы́нскі, 24 чэрвеня 1908, Каралішчавічы, Мінскі павет — 25 лютага 1986, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і, бацькі Павел і Антаніна Плашчынскія былі непісьменнымі, працавалі на гаспадарцы і выхоўвалі шасцёра дзяцей[1]. Малодшы брат Я. Пушчы. Вучыўся ў БДУ[1]. У часе нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газеце». З 1944 года ў эміграцыі. У Германіі жыў у лагеры DP у Гановеры. Супрацоўнічаў з перыёдыкам «Вольнае слова». У 1950-х гг. друкаваўся на старонках выданняў Мюнхенскага інстытута вывучэння СССР, быў няштатным аўтарам беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне». Жыў у ЗША, у Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. 1 2 115 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы Архівавана 12 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Нарадзіліся ў Каралішчавічах
Выпускнікі БДУ
Нарадзіліся 24 чэрвеня
Памерлі 25 лютага
Памерлі ў 1986 годзе
Памерлі ў Нью-Ёрку
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Постаці беларускай эміграцыі
Асобы
Публіцысты ЗША
Публіцысты Беларусі