wd wp Пошук:

Мінскае рэальнае вучылішча

Мінскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова(руск.) бел., якая працавала ў Мінску і знаходзілася на рагу Захар’еўскай і Паліцэйскай (цяпер скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы[1].

Гісторыя

Мінскае рэальнае вучылішча было ўрачыста адкрыта 1 ліпеня 1880 года. Праз дзесяць гадоў яго гадаванцамі было 113 юных гараджан, а да 1913-га іх колькасць вырасла да 268 чалавек[1].

Вучылішча мела некалькі кабінетаў — натуральна-гістарычны, механічны, фізічны, малявальны і іншыя. Тут жа працавалі бібліятэка і лабараторыя. Вялікая ўвага надавалася ў навучальнай установе і фізічнай падрыхтоўцы. У пачатку XX стагодзьдзя, адмыслова для заняткаў гімнастыкай быў узведзены яшчэ адзін корпус. Навучанне не абмяжоўвалася рамкамі «сухой» тэорыі: для маладых людзей іх настаўнікі праводзілі экскурсіі на мінскія прадпрыемствы. Для многіх выпускнікоў вучылішча яно было стартавай пляцоўкай для іх сур’ёзнай кар’еры. Яны працягвалі сваю адукацыю ў Маскоўскім, Пецярбургскім, Харкаўскім тэхналагічным(руск.) бел., а таксама Рыжскім політэхнічным інстытутах[1].

Пасля рэвалюцыі 1917 года вучылішча спыніла сваё існаванне. У канцы 1920-х гадоў тут, па адрасе Савецкая, 107, працаваў Мінскі дзяржаўны беларускі педагагічны тэхнікум імя Усевалада Ігнатоўскага[1], ў другой палове 1940-х гадоў — сярэдняя школа № 42.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Мінскага рэальнага вучылішча[2].

Будынак

Мінскае рэальнае вучылішча па вул. Захар’еўскай

Будынак для вучылішча быў спраектаваны мінскім губернскім архітэктарам Канстанцінам Увядзенскім.

Ваенныя бамбёжкі 1941 года пашкадавалі будынак былога рэальнага. На фотаздымках канца 40-х яно захавана яшчэ цэлым. А 1950 (год 70-годдзя вучылішча), відаць, стаў для яго фатальным. На здымку, зробленым у гэты час, грузавікі вязуць у нябыт матэрыяльныя «часцінкі» яго гісторыі. У нашы дні на месцы навучальнай установы — праезная частка праспекта Незалежнасці (з боку невялікага гастранома на рагу з вуліцай Янкі Купалы)[1].

Дырэктары

Вядомыя выпускнікі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Минское реальное училище Архівавана 25 ліпеня 2018. (руск.)
  2. Минское реальное училище Минской дирекции народных училищ, город Минск Минского уезда Минской губернии (руск.)
  3. Памятная книжка Минской губернии на 1908 високосный год
  4. Яго сын, Уладзімір Іванавіч Самойла, стане першым настаўнікам Івана Луцэвіча — Легенды учителя Купалы (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1880 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1880 год у Мінску
Зніклі ў 1917 годзе
Навучальныя ўстановы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Школы паводле алфавіта
Навучальныя ўстановы Мінска
Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
З’явіліся ў 1880 годзе