У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эльблёнг (значэнні).
Э́льблёнг[2] (польск.: Elbląg; ням.: Elbing) — горад на правах павета ў паўночнай Польшчы з насельніцтвам 122 717[3] чалавек на 2014 год і адміністрацыйны цэнтр Эльблёнгскага павета. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводства. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнгскага ваяводства (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводстве (1945—1975). Горад з’яўляецца портам на рацэ Эльблёнг, якая ўпадае ў Віслінскі заліў прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора праз падуладны Расіі Балтыйскі праліў.
Эльблёнг упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў перыяд кіравання караля Альфрэда паводле звестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.
Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).
Гістарычна прускі горад, цэнтр старажытнапрускай вобласці Памезанія, Эльблёнг стаў часткай Польшчы толькі пасля Другой сусветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюза.
У горадзе развіты цяжкае і транспартнае машынабудаванне (вытворчасць турбін, кавальска-прэсавага, суднавага абсталявання, станкоў), дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая прамысловасць[4].
Эльблёнг з’яўляецца пасябраным з:[5]