wd wp Пошук:

Друскінінкай

Друскінінкай (літ.: Druskininkai, польск.: Druskieniki, традыцыйная беларуская назва — Друске́нікі) — горад у Алітускім павеце Літвы. Стаіць на Нёмане, паблізу ад мяжы з Беларуссю і Польшчай. Знаходзіцца за 129 км ад Вільнюса і за 42 км ад Гродна. Насельніцтва налічвае каля 16,5 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія. Курорт.

З восені 1939 года па восень 1940 года знаходзіўся ў складзе БССР.

Гісторыя

Дарожны ўказальнік у Гродне з традыцыйнай беларускай назвай горада Друскенікі

Упершыню горад узгадваецца ў 1563 годзе, але археалагічныя даследаванні выявілі існаванне прускіх паселішчаў яшчэ раней. Тут нават існаваў прускі горад, які ў 1308 годзе згарэў, пасля чаго наваколле абязлюдзела.

З ХІV стагоддзя горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе Друскенікі атрымалі статус курорта, пасля таго, як уласны ўрач караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацвердзіў лекавыя ўласцівасці мясцовых мінеральных крыніц.

У Расійскай імперыі

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. У 1837 годзе па загадзе расійскага цара Мікалая I тут пачалося будаўніцтва курортных пабудоў. Хутка курорт атрымаў вялікую папулярнасць.

У Польскай Рэспубліцы

Пасля Першай сусветнай вайны горад адышоў да Польскай Рэспублікі.

Утвараў гарадскую гміну ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе ў Друскенікі была пракладзена чыгунка (адгалінаванне ад станцыі Парэчча).

У БССР

У лістападзе 1939 года Друскенікі былі далучаны да Беларускай ССР. У 1940 годзе — цэнтр сельскага і пасялковага саветаў у Парэцкім раёне Беластоцкай вобласці БССР.

У Літоўскай ССР і Літве

12 кастрычніка 1940 года горад быў перададзены Літоўскай ССР. З 1990 года Друскінінкай ўтварае асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе непасрэдна літоўскі ўрад.

Клімат

Клімат Друскінінкая адрозніваецца прахалодай. У летнія месяцы паветра рэдка прграваецца вышэй +22 °C. Узімку — у сярэднім да −3 °C. Аднак, нягледзячы на такі тэмпературны рэжым, турысты прыязджаюць сюды ўвесь год, бо бальнеялагічныя цэнтры, дзе можна аздаравіцца, адкрыты цэлы год.

Клімат Друскінінкая
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,5 14,8 20,2 27,9 31,4 32,8 34,9 35,1 30,9 23,9 16,7 10,9 35,1
Сярэдні максімум, °C −3,6 −1,4 4,5 11,7 18,9 21,0 22,2 22,1 17,7 11,8 4,0 0,0 10,4
Сярэдняя тэмпература, °C −5,2 −4,3 −0,4 5,8 12,4 15,8 16,9 16,4 11,9 7,1 1,8 −2,3 6,3
Сярэдні мінімум, °C −8,5 −7,6 −3,6 1,8 7,3 10,9 12,4 11,8 8,1 4,0 −0,5 −4,9 2,6
Абсалютны мінімум, °C −35,8 −36,3 −26,3 −12 −3,7 0,1 2,1 0,3 −3 −13,7 −16,7 −28,5 −36,3
Норма ападкаў, мм 39 31 35 42 55 69 80 78 56 45 53 47 630
Крыніца: Кліматычныя даныя

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Друскінінкайскага самакіравання
Катэгорыя·Друскінінкай
Катэгорыя·Гарады Літвы