wd wp Пошук:

Што Расія павінна зрабіць з Украінай

«Што Расія павінна зрабіць з Украінай» (руск.: Что Россия должна сделать с Украиной)[1] — артыкул, напісаны Цімафеем Сяргейцавым і апублікавана расійскім дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам РИА Новости.[2] Артыкул заклікае да поўнага знішчэння Украіны як дзяржавы і ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасці з мэтай «дэнацыфікацыі» апошняй.[3][4]

Ён быў апублікаваны 3 красавіка 2022 года ў кантэксце працяглага ўварвання Расіі ва Украіну[2], у той жа дзень, калі пасля адступлення расійскіх войскаў з украінскага горада Буча былі знойдзены целы дзясяткаў мірных жыхароў.[3] [5]

Артыкул выклікаў міжнародную крытыку і абурэнне[3][6][7] і быў асуджаны як доказ генацыдных намераў.[8][9][10]

Змест

Артыкул выступае за «жорсткую цэнзуру» ўкраінскай культуры, маштабнае «перавыхаванне» і «дэўкраінізацыю» ўкраінцаў на тэрыторыях, акупаваных Расеяй падчас уварвання ва Украіну ў 2022 годзе.[4][11][7]

Аўтар настойвае на тым, што этнацэнтрызм Украіны з’яўляецца штучным вычварэнствам[12], што існаванне Украіны як нацыянальнай дзяржавы «немагчыма»[11], і што нельга дапусціць існавання самога слова «Украіна».[3][4] На думку аўтара, Украіна павінна быць дэмантаваная і замененая некалькімі дзяржавамі пад непасрэдным кантролем Расеі.[13] Ён дадае, што «этнічны складнік самаідэнтыфікацыі» Украіны таксама будзе адкінуты пасля яе акупацыі Расеяй.[11]

Аўтар сцвярджае, што «хутчэй за ўсё, большасць» украінскага мірнага насельніцтва — «нацысты»[11], якія «тэхнічна» не могуць быць пакараныя як ваенныя злачынцы, але могуць быць падвергнутыя «дэнацыфікацыі».[14] У той час як Сяргейцаў адзначае, што не існуе нацысцкіх партый, сімвалаў, расісцкіх законаў або іншых доказаў сапраўднага нацызму, ён парыруе гэта, сцвярджаючы, што « ўкраінскі нацызм унікальны дзякуючы сваёй аморфнасці і неадназначнасці», што, паводле Цімаці Снайдэра, эквівалентна «асаблівае расійскае вызначэнне нацызму».[15] Аўтар сцвярджае, што бандэраўцы насамрэч маргінальныя для «ўкранацызму», а сапраўдная пагроза — праеўрапейства.

Ён сцвярджае, што ўкраінцы павінны «засвоіць вопыт» вайны «як гістарычны ўрок і адкупленне [сваёй] віны». Пасля вайны ў якасці пакарання бы выкарыстаны прымусовыя работы, турэмнае зняволенне і смяротнае пакаранне. Пасля гэтага насельніцтва будзе «інтэгравацца» ў «рускую цывілізацыю».[11] Аўтар апісвае запланаваныя дзеянні як «дэкаланізацыю» Украіны.[12][13]

Як піша ў Haaretz Антон Шэхаўцоў, артыкул з’яўляецца пашыранай версіяй артыкула 2016 года расійскага аглядальніка Аляксандра Жучкоўскага, якога звязваюць з расійскім імперскім рухам . У гэтым артыкуле Жучкоўскі заклікаў да дэгуманізацыі ўкраінцаў, кажучы: «Гэта натуральна і правільна, бо мы ваюем не супраць людзей, а супраць ворагаў, […] не супраць людзей, а супраць украінцаў».[16]

Рэакцыі

Унутраная рэакцыя

Намесьнік старшыні Рады бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў паўтарыў асноўныя тэзы артыкулу празь некалькі дзён пасьля яго публікацыі. Па словах Мядзведзева, «гарачая частка ўкраінскага грамадства малілася Трэцяму рэйху»[17], Украіна — нацысцкая дзяржава, падобная да Трэцяга рэйху, якую трэба «дэнацыфікаваць» і «выкараніць», а вынікам гэтага будзе крах Украіны як дзяржавы.[18] Мядзведзеў сцвярджае, што калапс - гэта шлях да «адкрытай Еўразіі ад Лісабона да Уладзівастока».[18]

26 красавіка 2022 года Мікалай Патрушаў заявіў, што «амерыканцы з дапамогай сваіх стаўленікаў у Кіеве вырашылі стварыць антыпод нашай краіны, цынічна выбраўшы для гэтага Украіну, спрабуючы раз’яднаць адзіны па сутнасці народ» і што «вынік палітыкі Захаду і падкантрольнага яму кіеўскага рэжыму можа быць толькі распад Украіны на некалькі дзяржаў».[19]

Міжнародныя рэакцыі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што артыкул з’яўляецца доказам планаў РФ правесці генацыд грамадзян Украіны.[9] Ён адзначыў, што для абазначэння генацыду ўкраінцаў у артыкуле выкарыстоўваюцца тэрміны «дэўкраінізацыя» і «дэеўрапеізацыя». На яго думку, гэта адзін з доказаў для будучага трыбунала над расейскімі ваеннымі злачынствамі ва Украіне.[8][20]

Па словах прадстаўніка Украіны на расійска-ўкраінскіх мірных перамовах Міхаіла Падаляка, гэты артыкул з’яўляецца афіцыйным заклікам да масавых забойстваў украінцаў з-за іх нацыянальнай прыналежнасці і будзе разглядацца як такі міжнароднымі крымінальнымі судамі.[10]

У Германіі ў красавіку дэпутат бундэстага Томас Хайльман падаў у суд на аўтара артыкула. На думку Хайльмана, артыкул можа быць парушэннем Канвенцыі аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.[21]

Ва Украіне ў траўні Генпракуратура распачала дасудовае расследаванне па гэтай справе.[22]

Крытыка

Па словах Мікі Аалтолы, дырэктара Фінскага інстытута міжнародных адносін, артыкул паказаў, што расейская ваенная прапаганда «развіваецца ў трывожным кірунку». [23]

Як піша Meduza, артыкул з’яўляецца «па сутнасці планам генацыду ўкраінцаў».[12]

Паводле оксфардскага эксперта па справах Расеі Сэмюэла Рамані, артыкул «адлюстроўвае мэйнстрым крамлёўскага мыслення».[17]

Амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр напісаў, што тэкст «прапагандуе ліквідацыю ўкраінскага народа як такога».[24] Пазней ён адзначыў, што ў ім выкарыстоўваецца спецыяльнае вызначэнне слова «нацыст»: «нацыст — гэта ўкраінец, які адмаўляецца прызнаць сябе рускім». На ягоную думку, артыкул раскрывае генацыдныя намеры Расеі.[15]

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Russia’s vision for renaming Ukraine includes executing rebels(англ.) , The Times .
  2. 1 2 Ukraine ’to be renamed’ after war(англ.) . The Australian (5 красавіка 2022).
  3. 1 2 3 4 A Kremlin paper justifies erasing the Ukrainian identity, as Russia is accused of war crimes (нявызн.) (5 красавіка 2022).
  4. 1 2 3 Russische Nachrichtenagentur ruft zur Vernichtung der Ukraine auf(ням.) , Der Tagesspiegel Online (4 April 2022).
  5. Російський посібник з геноциду(укр.)  (10 April 2022).
  6. Ball, Tom. Russia’s vision for renaming Ukraine includes executing rebels (нявызн.) .
  7. 1 2 Samantha, Lock. Zelenskiy says more than 300 people killed and tortured in Bucha – as it happened (нявызн.) (5 April 2022).
  8. 1 2 Котубей, Олеся. На державному російському сайті вийшла стаття “Що Росія має зробити з Україною” (нявызн.) (4 красавіка 2022).
  9. 1 2 Article ‘What Russia should do with Ukraine’ is evidence for future tribunal - Zelensky (нявызн.).
  10. 1 2 В ОП напомнили России о международных судах из-за статьи о “перевоспитании” украинцев (нявызн.).
  11. 1 2 3 4 5 Russian state media: ‘Ukronazism’ greater threat to world than Hitler (нявызн.). The Jerusalem Post.
  12. 1 2 3 Russia’s war against Ukraine Daily updates as Moscow’s full-scale invasion enters its second month (нявызн.). Meduza.
  13. 1 2 Russische Nachrichtenagentur ruft zum Völkermord auf (нявызн.). n-tv.de.
  14. Killings in Ukraine amount to genocide, Holocaust expert says (нявызн.). The Independent (4 красавіка 2022).
  15. 1 2 Russia’s genocide handbook - The evidence of atrocity and of intent mounts (нявызн.), Thinking about… - Opening the future by understanding the past (8 April 2022).
  16. The Shocking Inspiration for Putin’s Atrocities in Ukraine(англ.) , Haaretz .
  17. 1 2 ‘Genocide masterplan’: Experts alarmed after Kremlin intellectual calls for ‘cleansed’ Ukraine (нявызн.). news.yahoo.com.
  18. 1 2 Wie soll der Krieg in der Ukraine enden? Dieser russische Text lässt Böses erahnen (нявызн.). watson.ch.
  19. https://rg.ru/2022/04/26/patrushev-zapad-sozdal-imperiiu-lzhi-predpolagaiushchuiu-unichtozhenie-rossii.html
  20. Zelenskyy on RIA Novosti article: One piece of evidence for a future tribunal (нявызн.).
  21. Немецкий депутат подал иск на автора статьи о денацификации Украины в РИА «Новости» (нявызн.), Deutsche Welle .
  22. Ukraine presses charges against author of Russia’s manifesto calling for genocide of Ukrainians (нявызн.).
  23. Venäjän propaganda viestii kansanmurhaa - “huolestuttavaa, kammottavaa”(фін.) . Verkkouutiset (4 красавіка 2022).
  24. An article in the official state Russian news agency RIA Novosti… (нявызн.). Твітэр.

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Генацыд
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Русіфікацыя
Катэгорыя·Рускі фашызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Творы 2022 года
Катэгорыя·Расійска-ўкраінскія адносіны
Катэгорыя·Расійска-ўкраінская вайна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Уварванне Расіі ва Украіну (2022)