wd wp Пошук:

Der Tagesspiegel

«Der Tagesspiegel» (бел.: Люстэрка дня) – шматтыражная нямецкамоўная штодзённая газета выдавецтва «Der Tagesspiegel GmbH» з сядзібаю ў Берліне (Германія), заснаваная ў 1945 годзе. Друкуецца ў шырокафарматным фармаце(англ.) бел.. Выданне мае ліберальна-кансерватыўны ўхіл.

Гісторыя

Першы нумар газеты, заснаванай Эрыкам Рэгерам(ням.) бел., Вальтэрам Каршэнам(ням.) бел., Генрыхам фон Швайнішэнам і Эдвінам Рэдслабам(ням.) бел., быў надрукаваны 27 верасня 1945 года з дазволу аддзела кантролю інфармацыі амерыканскага ваеннага ўрада. Газета спачатку распаўсюджвалася ў Берліне і Брандэнбургу, пакуль у 1948 годзе савецкая блакада Заходняга Берліна не абмежавала распаўсюд газеты Заходнім Берлінам.

Уладальнікамі газеты былі Эрык Рэгер і Франц Карл Маер(ням.) бел., пакуль у 1992 годзе выдавецкі дом «Verlagsgruppe Georg von Holtzbrinck(ням.) бел.» не купіў 51% акцый. Пазней ён павялічыў сваю долю да 74,8 %, а цалкам купіў выдавецтва ў 2003 годзе[3]. 1 чэрвеня 2009 года Дытэр фон Хольцбрынк заснаваў новую медыя-кампанію «Holtzbrinck Medien GmbH» (скарочана «DvH Medien»), якая ў канчатковым выніку набыла ўсю газету[4]. У лістападзе 2009 года газета абвясціла, што з ліпеня 2010 года ёй больш не спатрэбяцца паслугі інфармацыйнага агенцтва «Deutsche Presse-Agentur(укр.) бел.»[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1865-2263
  2. Muck Rack — 2009. Праверана 12 лістапада 2020.
  3. Frank Kautter: Der Verleger als Erfolgsfaktor der Tageszeitung, disszertáció a berlini FU egyetemen, 2007, 87. oldal, lehívva 2010. szeptember 26-án
  4. Machtwechsel in der Familie Holtzbrinck Архівавана 29 красавіка 2009., meedia.de(ням.) бел., 2009. március 26.
  5. dts Nachrichtenagentur: Paukenschlag in der Medienbranche: Tagesspiegel will keine dpa mehr Архівавана 3 кастрычніка 2021. 2009 november 6.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Газеты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта