wd wp Пошук:

Цімаці Снайдэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Снайдэр.

Ці́маці (Ты́маці) Сна́йдэр (англ.: Timothy Snyder; нар. 18 жніўня 1969) — амерыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук.

Біяграфія

Вучыўся ў Браўнскім (1987—1991) і Оксфардскім універсітэце (1991—1995). Доктарскую ступень атрымаў у 1997 годзе ў Оксфардзе. Працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS, Францыя ў 1994—1995 гадах), а таксама ў Венскім інстытуце навук пра чалавека (Institut für die Wissenschaften vom Menschen). Прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).

Дзейнасць

Аўтар публікацый і манаграфій пра гісторыю Усходняй Еўропы.

У Беларусі вядомы працай «Рэканструяванне нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.)»[4], дзе, паводле Уладзіміра Арлова і Захара Шыбекі, Цімаці Снайдэр паказаў вытокі гістарыяграфічных міфаў, у тым ліку што літоўскі нацыянальны праект пабудаваны на скажэнні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі было разбурэнне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[5]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  2. Timothy Snyder // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Timothy Snyder // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Назва ў версіі перакладчыка на беларускую мову В. Калацкай, пад рэд. У. Арлова, З. Шыбекі. У арыгінале: Timothy Snyder. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus (1569—1999). Yale University Press, 2003.
  5. Арлоў, Шыбека, 2004

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Гісторыкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў