wd wp Пошук:

Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мядзведзеў. Дзмі́трый Анато́льевіч Мядзве́дзеў (14 верасня 1965, Ленінград, СССР) — Прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі (2012—2020), трэці Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2008—2012).

Біяграфічныя звесткі

У 1987 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук (1990). У 19901999 на выкладчыцкай працы ў СПбДУ, у 19901995 — саветнік мэра Санкт-Пецярбурга, эксперт Камітэта па знешніх сувязях мэрыі. У 1998 годзе вайшоў у склад савета дырэкратоў Брацкага лесапрамысловага камбіната.

У 1999 прызначаны намеснікам кіраўніка апарата Ураду Расійскай Федэрацыі. У 1999—2000 — намеснік, у 2000—2003 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, у 2003—2005 — яе кіраўнік. У 2005—2008 — першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.

10 сакавіка 2008 года абраны Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі ў першым туры.

З 8 мая 2012 года старшыня Урада Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца таксама членам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай Дзяржавы, старшынёй Савета міністраў Саюзнай Дзяржавы. Рашэнні, якія прымаюцца ў Саюзнай Дзяржаве, ім узгадняюцца, а большасць з іх рэалізуюцца пад яго непасрэдным кіраўніцтвам[4].

2 сакавіка 2017 г. Аляксей Навальны апублікаваў фільм-расследаванне Фонда барацьбы з карупцыяй «Он вам не Димон» прысвечанае меркаваным карупцыйным схемам прэм’ер-міністра Д. Мядзведзева[5]. 22 сакавіка дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ ад Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі В. Рашкін накіраваў дэпутацкі запыт кіраўніку Следчага камітэта Расіі, а таксама кіраўнікам ФСБ, МУС РФ і Пракуратуры РФ з патрабаваннем праверыць дадзеныя аб карупцыйнай дзейнасці Д. Мядзведзева, аб якой расказана ў расследаванні Навальнага[6]. 26 сакавіка ў каля 100 гарадах Расіі прайшлі мітынгі супраць карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады, аб якой заяўлена было ў фільме. 5 красавіка Дзяржаўная Дума РФ адхіліла прапанову фракцыі КПРФ праверыць матэрыялы, апублікаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй А. Навальнага прысвечаныя Старшыні ўраду[7].

15 студзеня 2020 года ўрад Дзмітрыя Мядзведзева ў поўным складзе падаў у адстаўку. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў яму пасаду намесніка сакратара Савета бяспекі Расіі[8].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. http://www.nytimes.com/2007/12/11/world/europe/11medvedev.html
  3. http://www.nytimes.com/2007/12/11/world/europe/11russia.html?pagewanted=all
  4. nashaniva.by
  5. Он вам не Димон (руск.)
  6. Депутат от КПРФ попросил Чайку проверить расследование ФБК о Медведеве (руск.)
  7. Госдума отказалась проверять расследование Навального о Медведеве (руск.)
  8. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Члены Савета бяспекі Расіі
Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
Асобы
Кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Расіі
Юрысты Расіі
Кавалеры ордэна Славы (Арменія)
Выкладчыкі СПбДУ
Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (2008)
Лаўрэаты прэміі Урада РФ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Старшыні Урада РФ
Члены КПСС
Члены «Адзінай Расіі»
Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Вызваліцеля
Узнагароджаныя медалём «У памяць 1000-годдзя Казані»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Кандыдаты юрыдычных навук
Прэзідэнты Расіі
Ганаровыя дактары Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Палітыкі XXI стагоддзя
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Нарадзіліся 14 верасня
Нарадзіліся ў 1965 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём А. М. Гарчакова
Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»