Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1773—1924 гг. Цэнтр — г. Чэрыкаў. Утвораны 13 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 г. у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 г. — у Беларускай губернях. У 1796 г. частка Чэрыкаўскага павета на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на усходзе да Чэрыкаўскага павета далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. З 10 сакавіка 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец. З 1861 г. падзяляўся на 16 валасцей:
Плошча 4084 кв. вярсты, каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), з іх 135,3 тыс. праваслаўных, 1,7 тыс. католікаў, 13 тыс. іудзеяў. З 26 красавіка 1919 г. Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губерні РСФСР, 14 лютага 1923 г. да яго далучана Прапойская воласць скасаванага Быхаўскага павета. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічалі каля 300 чал.[3]
У выніку ўзбуйнення (1923 г.) засталося 8 валасцей:
3 сакавіка 1924 г. Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 г. аб’яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.