wd wp Пошук:

Чысцік лясны

Чы́сцік лясны[3][4] (Stachys sylvatica) — від кветкавых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.

Назвы

Чысцік лясны[4], глухая крапіва[4], чысцік[5], крапіва глухая[6].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70[4] см, з доўгім паўзучым карэнішчам, апушаная жорсткімі валаскамі. Валодае непрыемным пахам[4]. Сцябло прамое, у верхняй частцы ліпкае ад залозістых валаскоў. Лісце простае, суцэльнае, з гародчата-зубчастым краем, завостранай верхавінкай, апушанае. Ніжняе лісце яйцападобнай формы, на чаранках. Верхняе — больш выцягнутае, сэрцападобнай формы, сядзячае. Кветкі ў коласападобным суквецці, цёмна-пурпуровыя з белым малюнкам на ніжняй губе. Плод — гладкі арэшак цёмна-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, ярах, на горных лугах, узлесках і палянах. Цвіце ў чэрвеніжніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Комі, Краснаярскага краю і Курганскай вобласці Расіі[7].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і меданосная расліны. Суквецці і лісце магчыма выкарыстоўваць у якасці прыправы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. 1 2 Чистец лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Чысцік
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай