wd wp Пошук:

Чурылавічы

Чуры́лавічы[1] (трансліт.: Čurylavičy, руск.: Чуриловичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на дарозе Н9060. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 9 км на поўдзень ад Мінска, за 5 км на захад ад чыгуначнай станцыі Міханавічы.

Гісторыя

У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць В. Плявачыча. У 1597 годзе сяло, фальварак, уласнасць каталіцкай царквы. У 1791 годзе вёска маёнтка Плябанцы, 14 дымоў, уласнасць Язвінскай.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць князя Дамініка Радзівіла, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўласнасць Ельскіх, у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Гатаўскім сельсавеце, з 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1926 годзе ў вёсцы працавала кузня, шавецкая майстэрня. У 1929 годзе створаны калгас. З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 40 двароў, забітыя 23 жыхары і 1 жыхар вывезены на прымусовую працу ў Германію.

5 сакавіка 1959 года Чурылавічы перададзены са скасаванага Гатаўскага сельсавета ў склад Самахвалавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Інфраструктура

Дзiцячы сад
Сярэдняя школа

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Міханавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна