Га́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Гатава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзергаі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гатава[1]. 5 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навадворскага (6 населеных пунктаў: Аляксандрава, Асееўка, Гатава, Дзергаі, Дубкі і Цэсіна) і Самахвалавіцкага (5 населеных пунктаў: вёскі Кацягі, Плябанцы, Пярэсека, Чурылавічы і пасёлак Калініна) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.