wd wp Пошук:

Чарнушка дамаская

Чарну́шка дамаская[3][4], дзяўчына ў зелені[4] (Nigella damascena) — від кветкавых раслін роду Чарнушка (Nigella) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Чарнушка дамаская (справа) і чарнушка пасяўная (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[4] см. Сцябло прамое, граністае. Лісце чаргаванае, жорсткае, двойчы і тройчы перыстарассечанае. Долі ліста ніткападобныя, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Верхняе лісце сабранае пад кветкай і ўзвышаецца над ёю[4]. Кветкі 2—5 см у дыяметры. Чашалісцікі сіняга, блакітнага колеру з адценнямі, буйныя. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на Каўказе, Канарскіх астравах[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6]. Расце ў стэпавых зонах, засмечаных месцах, парках і садах, каля дарог. Цвіце ў ліпеніверасні[4]. Размнажаецца насеннем.

Гаспадарчае значэнне

Расліна ядавітая[6]. У насенні маецца эфірны алей і алкалоід дамасцэцін[4]. Дэкаратыўная і лекавая расліна[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Taxon: Nigella damascena L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  6. 1 2 3 Чернушка дамасская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны