wd wp Пошук:

Чарапёцкае

Чарапё́цкае возера (Чарпе́цкае возера, Чарпет) — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Нішча, за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Глаты.

Плошча паверхні 2,03 км². Даўжыня 5,45 км, найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 6,1 млн м³. Плошча вадазбору 194 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 2—4 м, на поўдні 5—9 м, на ўсходзе да 15 м, пераважна пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Месцамі на поўначы і поўдні пойма шырынёй да 200 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2,5—3 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 15—85 м ад берага. Возера праточнае. Праз возера цячэ рака Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мылінскае, Валькоўскае; упадае рака Рудня і 2 ручаі.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, плотка, лінь, акунь, карась і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Басейн Нішчы
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак