Чарапяці́ца, Чарпеціца — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, левы прыток ракі Нішча (басейн Дрысы). У вярхоўі (ад вытоку да возера Мылінскае) носіць назву Межава.
Даўжыня ракі 22 км. Выцякае з возера Межава ў яго заходняй частцы. Працякае праз азёры Мылінскае, Чарапёцкае і Валькоўскае. Вадазбор у межах Нешчардаўскага ўзвышша і Полацкай нізіны. Плошча вадазбору 359 км², азёрнасць 5 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.
У басейне ракі знаходзяцца азёры Каркоўскае, Карасёва і Глухое.