wd wp Пошук:

Чальчак прутападобны

Чальча́к прутападобны[3][4] (Lythrum virgatum) — від кветкавых раслін роду Чальчак (Lythrum) сямейства Плакуновыя (Lythraceae).

Апісанне

Суквецце

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120 см. Лісце да асновы паступова (клінападобна) звужанае, абсалютна голае, шызае, сядзячае, супраціўнае. Знешнія зубцы чашачкі (прыдаткі) амаль аднолькавай даўжыні з унутранымі або некалькі карацей. Пялёсткі ружова-пурпурныя[4].

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[5][6]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і эўтроф[7].

Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк, азёр, ускраінах балот, паблізу вады — на ўсёй тэрыторыі звычайны; у Крыме, рассеяна у стэпавых раёнах, перадгор’ях і на паўднёвым беразе Крыма; меданосная расліна[4].

Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці і Удмурціі[7].

Выкарыстанне

Рэдка выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Лекавая і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 206. (руск.) (укр.)
  5. Euro+Med Plantbase. (англ.)
  6. Plants of the World Online — Kew Science. (англ.)
  7. 1 2 Дербенник лозный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Плакуновыя