wd wp Пошук:

Чальчак вербалісты

Чальча́к вербалісты[3][4], плакун-трава[3] (Lythrum salicaria) — від кветкавых раслін роду Чальчак (Lythrum) сямейства Плакуновыя (Lythraceae).

Назвы

Чальчак вербалісты, плакун-трава, слёзнік, гарлёўнік, ракавыя шышкі, ляўконія палявая[3], чальчак[5][6], крапіўніца, слёзнік[7][8], баравы бобік, вербяніца, кабыляк, кабылля мятка, тройнік[9], цвярдзянка[10].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамое, рабрыстае, разам з лісцем апушанае цвёрдымі валаскамі. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, амаль сэрцападобнае каля асновы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце супраціўнае або па 3—4 у кальчаках, верхняе — супраціўнае. Кветкі малінавага колеру з адценнямі, у коласападобнай мяцёлцы. Чашачка пурпуровая з зялёнымі зубцамі. Пялёсткаў 5, зрэдку 6. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[11]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі[11].

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[12]. Мезафіт, гірафіт, мезатроф[12]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах вільготных і забалочаных лясоў, вільготных мясцінах у парках, садах і абапал дарог, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[13].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая, дэкаратыўная, меданосная, фарбавальная расліна.

Сінонімы

Паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  10. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  11. 1 2 Taxon: Lythrum salicaria L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)
  12. 1 2 Дербенник иволистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  13. Lythrum salicaria L. // Сайт информационно-аналитической системы «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Аўстраліі
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Плакуновыя