wd wp Пошук:

Філ Фодэн

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Філ Фодэн (англ.: Phil Foden; нар. 29 мая 2000) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі. Фодэн уварваўся ў прафесійны футбол у 2017 годзе, калі ён здабыў узнагароду «Залаты мяч» на Кубку свету да 17 гадоў пасля паспяховага выступу англійскай зборнай. У гэтым жа годзе футбаліст дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці», а ў снежні быў прызнаны BBC самым таленавітым маладым спартсменам года.

Клубная кар’ера

Нарадзіўшыся ў Стокпарце, частцы Вялікага Манчэстэра, Фодэн быў заўзятарам «Манчэстэр Сіці» з дзяцінства[3]. Да моладзевай акадэміі клуба далучыўся ва ўзросце чатырох гадоў. Ігрок атрымаў адукацыю ў прыватным каледжы Святога Беды, а плату за навучанне ўносіў «Манчэстэр Сіці»[4][5]. 6 снежня 2016 года галоўны трэнер Пеп Гвардыёла ўключыў Фодэна ў склад матча групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Сэлтыка», аднак ігрок так і застаўся на лаўцы запасных[6].

Перад сезонам 2017/18 Фодэн выправіўся з клубам у перадсезоны тур у ЗША. Пасля некалькіх з’яўленняў на лаўцы запасных у пачатку сезона 2017/18, Фодэн дэбютаваў у «Манчэстэр Сіці» 21 лістапада 2017 года ў гульні Лігі чэмпіёнаў супраць «Феенорда», выйшаўшы на 75-й хвіліне замест Яя Турэ. Фодэн выйшаў на пляцоўку замест Серхіа Агуэра ў фінале Кубка футбольнай лігі 25 лютага 2018 года, дапамогшы «Сіці» перайграць «Арсенал» на стадыёне «Уэмблі» з лікам 3:0[7]. 13 мая ён стаў самым маладым іграком у гісторыі, які атрымаў медаль пераможцаў Прэм’ер-лігі[8]. Гэтае дасягненне было дададзенае ў кнігу рэкордаў Гінэса ў выданні 2020 года[9]. Свой першы мяч у складзе «гараджан» Фодэн забіў на хатнім стадыёне «Этыхад» у пераможным матчы супраць «Ротэрэм Юнайтэд» у розыгрышу Кубка Англіі 6 студзеня 2019 года[10]. Рушыў за гэтым гол Фодэна ў розыгрышы Прэм’ер-лігі 20 красавіка 2019 года, калі паўабаронца адправіў у браму «Тотэнхэм Хотспур» адзіны мяч у матчы. Паводле вынікаў сезона «Манчэстэр Сіці» здабыў усе магчымыя ўзнагароды, поруч з гэтым Фодэн стаў гуляць усё больш важкую ролю ў клубе[11]. У наступным сезоне Фодэн забяспечыў сабе месца ў асноўным складзе, не зважаючы на тое, што сезон быў перарваны праз пандэмію COVID-19, якая ахапіла не толькі Вялікабрытанію, але і ўвесь свет.

У новым сезоне 2020/21 Фодэн распачаў лік галоў на сваім рахунку 21 верасня 2020 года ў матчы супраць «Вулверхэмптан Уондэрэрс», зрабіўшы ўнёсак у перамогу клуба з лікам 3:1. Свой другі гол у сезоне англійскага першынства футбаліст забіў 24 кастрычніка 2020 года ў сустрэчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1 на лонданскім стадыёне. Першым голам Фодэн адзначыўся і ў Лізе чэмпіёнаў, адправіўшы мяч у браму грэчаскага «Алімпіякоса». 7 лютага 2021 года ігрок забіў гол і адзначыўся асістэнцкім пунктам у гасцявым матчы супраць «Ліверпула», разграміўшы «чырвоных» з лікам 4:1, што стала першай перамогай яго дружыны на «Энфілдзе» з 2003 года[12]. «Манчэстэр Сіці», дзякуючы ў тым ліку намаганням Фодэна, здолеў выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў, але «гараджаня» саступілі ад «Чэлсі» з лікам 0:1. Тым не менш, ігрок быў уключаны ў склад сімвалічнай зборнай Лігі чэмпіёнаў. Акрамя таго, клуб вярнуў сабе тытул чэмпіёна Англіі.

Міжнародная кар’ера

Фодэн быў важнай часткай юнацкіх і моладзевых зборных Англіі. 25 жніўня 2020 года гадоўны трэнер асноўнай зборнай Гарэт Саўтгейт упершыню выклікаў Фодэна ў склад нацыянальнай зборнай[13]. Міжнародны дэбют маладога іграка адбыўся ў матчы супраць зборнай Ісландыі 5 верасня 2020 года ў розыгрышу Лігі нацый. Матч скончыўся перамогай англічанін з лікам 1:0.

Дасягненні

«Манчэстэр Сіці»:

Зноскі

  1. Phil Foden // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.mancity.com/players/phil-foden
  3. «City Starlet Foden: Silva’s My Idol». Manchester City F.C.
  4. «Phil Foden may have gone from ballboy to ‘Pep Guardiola’s lad’, but Man City’s local hero remains firmly grounded». The Daily Telegraph.
  5. «Pivotal Man City moment that helped shape Blues’ vision for their next generation». Manchester Evening News.
  6. «Manchester City 1-1 Celtic». BBC Sport.
  7. «Arsenal 0-3 Manchester City». BBC Sport.
  8. «Man City fans loved seeing Phil Foden make Premier League history». Manchester Evening News.
  9. «Q&A with Manchester City FC’s Phil Foden — the youngest football player to win the Premier League». The Guinness World Records.
  10. «Man City put seven past Rotherham to reach fourth round». BBC Sport.
  11. «How big a feat is Man City’s treble?». BBC Sport.
  12. «Liverpool 1-4 Manchester City». BBC Sport.
  13. «England call-ups for Harry Maguire, Phil Foden, Mason Greenwood and Kalvin Phillips». BBC Sport.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці